Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антону Філімонаву далі два з паловай гады з адтэрміноўкай


Любоў Лунёва, Менск Суд Першамайскага раёну Менску пакараў Антона Філімонава, сына забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай пазбаўленьнем волі на два з паловай гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 2 гады.

Яшчэ трое непаўнагадовых хлопцаў, якія ішлі па адной крымінальнай справе з Антонам, пакараныя на два гады пазбаўленьня волі – таксама з адтэрміноўкай. Усіх іх прызналі вінаватымі ў вырабе і распаўсюдзе падробленых грошай. Суд улічыў непаўнагадовы узрост хлопцаў, акалічнасьці справы і вынес прысуд з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 2 гады. Гэта азначае, што праз два гады, калі асуджаныя не ўчыняць ніякага злачынства і правапарушэньня, будзе лічыцца, што яны адбылі сваё пакараньне. Зараз усе хлопцы знаходзяцца на свабодзе. Пакуль прысуд ня ўступіць у сілу, яны будуць знаходзіцца пад падпіскай ад нявыезьдзе.

Сваякі асуджаных задаволеныя такім прысудам, бо пракуратура прасіла пакараць абвінавачаных пазбаўленьнем волі на 4 гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG