Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкі актывіст скончыў галадоўку


Радыё Свабода Грамадзкі актывіст з Наваполацку, сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Анатоль Кулік скончыў сёньня галадоўку пратэсту. Ён пачаў яе ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і жорсткага перасьледу апазыцыі.

Пачынаючы галадоўку, спадар Кулік адразу заявіў, што яна будзе доўжыцца два тыдні. Паводле галадоўніка, ён пачувае сябе добра, калі не лічыць болю ў сэрцы.

У гутарцы з журналістамі грамадзкі актывіст заўважыў, што падобнымі акцыямі можна ўзьняць градус палітычнай актыўнасьці грамадзтва, але толькі галадоўкай, нават масавай, свабоды і дэмакратыі не здабудзеш.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG