Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада не пусьціла Зімоўскага і Праляскоўскага: стаўленьне ў Менску


Іна Студзінская, Менск У чацьвер самалёт прэм’ера Беларусі Сяргея Сідорскага паляцеў на Кубу без кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага і прэзыдэнцкага памочніка Алега Праляскоўскага – іх прозьвішчы ўключаныя ў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, Канаду і ЗША. Як да ўчорашняй забароны Зімоўскаму і Праляскоўскаму паставіліся жыхары сталіцы?

(Карэспандэнтка: ) “Падобна, што Эўразьвяз ад словаў перайшоў да дзеяньня. Вы ведаеце, што не пусьцілі нават транзытам праз Канаду і Ісьляндыю на востраў Свабоды – Кубу – Зімоўскага і Праляскоўскага. Як вы да гэтага ставіцеся?”

(Спадар: ) “Ха-ха-ха! Ніяк! Шкада хлопцаў, канечне. Ісьляндыя, наколькі я памятаю, гэта шмат выспаў. Паглядзелі б зьверху, ужо атрымалі б нейкае эстэтычнае задавальненьне, а то прывыклі лётаць толькі над тэрыторыяй Беларусі”.

(Дзяўчына: ) “Я станоўча да гэтага стаўлюся, таму што за ўсе дзеяньні трэба адказваць нейкім чынам, несьці адказнасьць. Яны ж сваімі дзеяньнямі таксама парушалі нечыя правы”.

(Хлопец: ) “Я стаўлюся да гэтага станоўча. Гэтыя людзі павінны неяк адказваць за свае дзеяньні”.

(Спадарыня: ) “Я таксама лічу, што гэта добра. Яны павінны зразумець, што людзі таксама разумеюць, што яны робяць”.

(Спадар: ) “Па-мойму, гэта не зусім правільна”.

(Студэнт: ) “Навошта забараняць? Мы жывем у свабоднай краіне”.

(Хлопец: ) “Я асабліва палітыкай не цікаўлюся, мяне гэта абсалютна не хвалюе”.

(Спадар: ) “Я ня ведаю, самі няхай разьбіраюцца, мне ўсё адно”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да санкцыяў Эўразьвязу, калі беларускіх чыноўнікаў не пускаюць нават транзытам?”

(Спадарыня: ) “Улічваючы, што гэта ня проста чыноўнікі (таму што сярод чыноўнікаў ёсьць розныя), а тыя чыноўнікі, якія мелі дачыненьні да фальсыфікацыі вынікаў выбараў, то я лічу, што гэта абсалютна правільна. Гэта вельмі ўсьцешна, што іх ужо сапраўды не пусьцілі, а ня толькі на паперы. Я спадзяюся, што ўрэшце сьпіс асобаў, якіх не пускаюць у цывілізаваныя краіны, пашырыцца, таму што пакуль гэтых асобаў вельмі мала. Яны павінны зразумець, што гэта сур''ёзна, што сьпіс будзе пашырацца і санкцыі да іх будуць мець большы розгалас”.

(Дзяўчына: ) “Гэтая навіна мяне так узрадавала. Хаця на месцы Эўразьвязу я б наагул забараніла нават паветраныя калідоры даваць, няхай рыюць сабе падземныя хады і поўзаюць па іх. Нарэшце ад словаў перайшлі да дзеяў!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG