Як паведаміў Радыё Свабода лідэр жодзінскай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Валчанін, у мікрараёне №8 пад вокнамі ў соцень жыхароў горада ўжо працяглы час знаходзіцца “гара” з будаўнічага сьмецьця. Неаднаразовыя звароты асобных жодзінцаў да чыноўнікаў, каб тыя прынялі захады па навядзеньні парадку, ня мелі плёну.
Масавы пратэст, паводле актывіста жодзінскага моладзевага руху Зьмітра Чарткова, зьвярнуў на сябе ўвагу гарадзкіх уладаў. Па выніках сёньняшняй акцыі міліцыянтамі быў складзены пратакол й вырашана прыцягнуць вінаватых у засьмечваньні горада да адміністрацыйнай адказнасьці.