«Самы наш флягманскі праект — гэта беларуская станцыя. Таксама завершаныя будаўнічыя працы, чакаем зараз праверку Дзяржатамнагляду, беларускага рэгулятара, атрыманьне ліцэнзіі на фізпуск чакаем у ліпені».
Новыя тэмпэратурныя рэкорды зафіксавалі 20 мэтэастанцыяў Віцебскай, Горадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцей.
Літва ўручыла Беларусі ноту, у якой афіцыйна просіць даць інфармацыю пра тое, ці фіксавалася ў Беларусі забруджваньне Нёмана, піша delfi.lt.
Не аформіў належныя дакумэнты аб утылізацыі — проста пагрузіў дзікоў сабе ў машыну, зьвёз дамоў і там разабраў.
Літоўскае Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя ўзяло пробы вады зь Нёмана каля Алітуса і Друскінікаў пасьля атрыманьня інфармацыі аб масавым заморы рыбы ў рацэ на беларускай тэрыторыі.
У Жлобіне 11 чэрвеня было аж +34,4°С. Другі дзень запар фіксуюць рэкорд для ўсёй краіны за ўвесь час назіраньняў.
Сьпёка захаваецца дзесьці да пятніцы, дзесьці да суботы.
Калі запусьцяць першы блёку Беларускай АЭС, стане вядома прыкладна праз тыдзень
Заплацяць па 200 рублёў за 10 першых пацьверджаных нораў, і толькі калі хамякі не пацярпяць у працэсе «вышуку».
Брагін, трымайся: цябе сьпёка пакуль не пакіне. Горадня, рыхтуйся да пастаянных дажджоў.
Чартэрная праграма ў Чарнагорыю пачнецца ад 1 ліпеня. Пра гэта Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый паведамляе са спасылкай на кансалідатара рэйсу кампанію «Аэратрэвэл».
8 чэрвеня абнавіліся лякальныя максымумы на трох мэтэастанцыях, сьведчыць параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту на рэсурсе meteoinfo.by.
У летнія месяцы павялічваецца актыўнасьць рознага кшталту інсэктаў, у тым ліку і хатніх мух. Некаторыя кажуць, што яны могуць быць пераносчыкамі каранавірусу. Ці праўда гэта?
Праўда, з дажджамі і навальніцамі. Калі пойдзеце на пляж, не забывайце пра сацыяльную дыстанцыю, а па дарозе — пра маскі ў людных месцах.
Пратэстоўцы запатрабавалі правесьці экалягічныя абмеркаваньні праекту — новыя ўладальнікі пагадзіліся.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што першы энэргаблёк Беларускай АЭС увядуць у эксплюатацыю самым бліжэйшым часам.
У Менску вырашылі пачаць барацьбу зь дзьмухаўцамі, чысьціць газоны ад пустазельля будуць пры дапамозе новага гербіцыду. Пра птушак не падумалі.
«Мы будзем імкнуцца да таго, каб у двухбаковым парадку дня ЗША і Беларусі паўстала гэтае пытаньне. Мы просім большай падтрымкі ЗША ў фарматах МАГАТЭ».
«Экадом» просіць Дзяржатамнагляд паведаміць: колькі супрацоўнікаў БелАЭС інфікаваныя COVID-19, шпіталізаваныя, знаходзяцца ў цяжкім стане; якія робяцца захады для замены супрацоўнікаў, хто адказвае за праверку кваліфікацыі і атэстацыю новых.
26 траўня ацяпленьне маюць адключыць у менскіх лякарнях, школах і дзіцячых садках.
Зьмяніўся ўласьнік акумулятарнага заводу «АйПауэр» у Берасьці, супраць якога трэці год змагаюцца жыхары абласнога цэнтру. Група кампаній 1АК-GRUP бізнэсмэна Віктара Лемяшэўскага прадала 100% акцый заводу.
Акумулятарны завод iPower пад Берасьцем прадалі бізнэсоўцам Сяргею Кагановічу і Дзьмітрыю Баскаву.
Вынішчаць расьліну пачнуць з газонаў. Ужо распрацаваны адмысловы сродак.
Мінпрыроды даслала ў Камітэт па выкананьні Орхускай канвэнцыі ліст з тлумачэньнем сваёй пазыцыі наконт будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем і затрыманьняў актывістаў.
У беларускіх птушак зьявіліся пэрсанальныя нумары тэлефонаў.
Брытанскія дасьледчыкі стварылі першую маштабную карту распаўсюджваньня мікраскапічных водарасьцяў на ўзьбярэжжы Антарктыды. Як паведамляе BBC, на здымках з космасу налічваецца амаль 1700 участкаў, дзе сьнег ад іх зрабіўся зялёным.
Міжнародны цэнтар кліматычных дасьледаваньняў у Осла рэгіструе рэкорднае зьніжэньне ўтрыманьня парніковых газаў у атмасфэры. Толькі за красавік выкіды вуглякіслага газу ўпалі на 17%.
Пад Менскам пабудуюць 3-ю чаргу палігону «Трасьцянецкі», паведаміў начальнік упраўленьня гарадзкой гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкаму Ўладзімер Лебедзь.
У судзе Ленінскага раёну Берасьця 18 траўня за ўдзел у маршы праціўнікаў акумулятарнага заводу аштрафавалі Людмілу Карчэўскую і Валерыя Фамінскага.
Катастрафічнае зьнішчэньне і «прамысловае асваеньне» дзікіх рэгіёнаў Амазоніі, дзе яшчэ захоўваюцца самыя буйныя масівы некранутых джунгляў на плянэце, спрыяюць зьяўленьню ўсё новых небясьпечных хваробаў, якія перадаюцца ад жывёлаў да чалавека.
Кітайскія ўлады нядаўна заявілі, што ў іх краіне нібыта няма так званых «мокрых рынкаў». Гэта буйныя гандлёвыя плошчы, дзе прадаюць жывых жывёл, у тым ліку дзікіх, якіх тут жа і забіваюць, часта па-барбарску, для спажываньня як ежу.
Найчасьцей пра сьнег пішуць 12 траўня з Горадні. Але фота са сьнегам публікуюць і зь Ліды, Маладэчна, Нарачы. Таксама сьнег у гэты дзень бачылі ў суседніх зь Беларусьсю гарадах, Пскове і Вільні.
Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас зьвярнуўся ў МАГАТЭ ў сувязі з адсутнасьцю дамовы паміж Вільняй і Менскам аб раньнім апавяшчэньні пра ядзерную аварыю.
Забарона на наведваньне лясоў дзейнічае ў трох раёнах Беларусі: Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Пухавіцкім.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, два супрацоўнікі міліцыі ў форме і адзін у цывільным затрымалі актывіста каля 17.00 у кватэры па месцы жыхарства. Мяркуецца, што яго даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця.
Маштабныя пажары на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэньня пачаліся 4 красавіка з наўмыснага падпальваньня сухой травы.
3 траўня ў Берасьці пасьля завяршэньня акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу быў затрыманы сама меней адзін актывіст.
Навукоўцы з Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі не зьвязваюць закрыцьцё азонавай дзіркі над Арктыкай з наступствамі пандэміі COVID-19.
На яго склалі два пратаколы на падставе ч. 2 арт. 21.14 КаАП (парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў).
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 26 красавіка наведаў Нараўлянскі раён. Гаворачы пра 30-кілямэтровую зону адчужэньня вакол Чарнобыльскай АЭС, ён выказаўся, што «прыйшоў час заняцца разьвіцьцём гэтых тэрыторыяў».
Малавядомая аварыя на 1-м рэактары, трансуранавыя элемэнты і эгіпецкія піраміды, злачыннае маўчаньне і беларуская АЭС. Праверце, ці зможаце Вы адказаць на сем пытаньняў пра найбуйнейшую аварыю ў гісторыі атамнай энэргетыкі і яе наступствы для Беларусі.
За пэрыяд пасьля аварыі на ЧАЭС канцэнтрацыя цэзію-137 і стронцыю-90 у глебе толькі з прычыны натуральнага распаду зьменшылася амаль напалову.
Укладаньні Беларусі ў пераадоленьне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС за 1990-2020 гады складуць 19,2 мільярда даляраў.
Акрамя гэтага, 91 населенаму пункту аслабяць катэгорыю ў зоне радыяактыўнага забруджваньня.
Ва Ўкраіне змагаюцца зь ляснымі пажарамі, якія з 4 красавіка пашырыліся на дзясяткі тысяч гектараў у Кіеўскай і Жытомірскай абласьцях, у тым ліку ў зоне адчужэньня ЧАЭС. Украінцы пачалі прасіць дапамогі ў МНС Беларусі.
Пасьля сустрэчы людзі прайшлі цэнтральнымі вуліцамі Берасьця. Яны скандавалі лёзунгі «Свабоду актывістам», «Не заводу АКБ», «Чыноўнікаў на нары» і «Лукашэнка, сыходзь».
У Беларусі буйных пажараў няма, увялі забарону на наведваньне лясоў у 79 раёнах.
Пажарныя і начны дождж часткова зьбілі полымя пажараў ва ўкраінскай частцы чарнобыльскай зоны. Паводле падлікаў украінскіх уладаў, плошча выгараньня павялічылася ўтрая.
У зоне адчужэньня вакол Чарнобыльскай АЭС сотні пажарных і супрацоўнікаў лясной аховы ўжо дзясяты дзень змагаюцца з пажарамі, якія з 4 красавіка пачалі распаўсюджвацца на вялікую тэрыторыю пасьля наўмыснага падпальваньня сухой травы.
Парушэньне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведваньне цягне штрафы да 675 рублёў.
Загрузіць яшчэ