Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 15% земляў Беларусі надалей забруджаныя цэзіем і стронцыем. Распад працягваецца


Ілюстрацыйнае фота

Больш за 15% земляў сельскагаспадарчага прызначэньня ў Беларусі застаюцца забруджанымі радыянуклідамі цэзію і стронцыю з прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, паводле дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі, піша БелаПАН.

Як паведаміла на прэс-канфэрэнцыі 23 красавіка прэс-сакратарка міністэрства Вольга Кацішэўская, на 1 студзеня 2020 году плошча сельскагаспадарчых земляў Беларусі, забруджаных

  • цэзіем-137, складала 848 тысяч гектараў (каля 11,5% ад агульнай плошчы*),
  • стронцыем-90 — 282 тысячы гектараў (каля 3,8%).

*Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, — каля 7,5 млн га.

Паводле Вольгі Кацішэўскай, за пэрыяд пасьля аварыі на ЧАЭС канцэнтрацыя цэзію-137 і стронцыю-90 у глебе «толькі з прычыны натуральнага распаду зьменшылася амаль напалову». Разам з тым нават праз 34 гады пасьля чарнобыльскай катастрофы «асноўная колькасьць радыянуклідаў працягвае заставацца ў каранёвым слаі сельскагаспадарчых расьлін і, адпаведна, уключаецца ў біялягічны кругазварот».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG