У Берасьці аштрафавалі яшчэ двух праціўнікаў акумулятарнага заводу

абноўлена
Пратэст супраць акумулятарнага завода ў Берасьці, 26 красавіка
Пратэст супраць акумулятарнага завода ў Берасьці, 26 красавіка

У судзе Ленінскага раёну Берасьця 18 траўня за ўдзел у маршы праціўнікаў акумулятарнага заводу аштрафавалі Людмілу Карчэўскую і Валерыя Фамінскага. Пра гэта піша БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Рамана Кісьляка.

Людмілу Карчэўску аштрафавалі на 1 350 рублёў, Валерыя Фамінскага — на 810 рублёў. Апошняга таксама палічылі вінаватым за ўдзел у маршы праціўнікаў заводу 3 траўня і сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 2 траўня ў Берасьці.

​
XS
SM
MD
LG