Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прыйшоў час заняцца разьвіцьцём гэтых тэрыторыяў». Што Лукашэнка хоча зрабіць у чарнобыльскай зоне


Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Нараўлянскі раён
Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Нараўлянскі раён

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 26 красавіка наведаў Нараўлянскі раён. Гаворачы пра 30-кілямэтровую зону адчужэньня вакол Чарнобыльскай АЭС, ён выказаўся, што «прыйшоў час заняцца разьвіцьцём гэтых тэрыторый», паведамляе БелТА.

Падчас наведваньня Нараўлянскага раёну Лукашэнка даручыў прапрацаваць стварэньне шматгаліновых вытворчасьцяў у пацярпелых пасьля Чарнобыля рэгіёнах.

«Мы пакуль ня ведаем дэталёва, на якім узроўні знаходзімся і за кошт чаго можна дадаць. Таму трэба прарэвізаваць — гэта Брагін, Нароўля, Хойнікі», — зазначыў Аляксандар Лукашэнка.

Ён даручыў Міністэрству па надзвычайных сытуацыях дакласьці, што цяпер адбываецца ў 30-кілямэтровай зоне адчужэньня.

«Гэта невялікі кавалак зямлі. Але што там будзе заўтра-пасьлязаўтра, якія пэрспэктывы? Трэба паглядзець, якім чынам мы будзем вяртаць назад запаведную зону, калі час пройдзе. А што можам цяпер там узяць? Нельга кідаць ніводнага гектару зямлі», — заявіў Лукашэнка.

Ён паабяцаў, што рашэньне аб стварэньні на тэрыторыі Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў шматпрофільных аб'яднаньняў – холдынгаў будзе прынятае да канца году.

«Сёньня людзі разумеюць і я, што на гэтай зямлі можна жыць. Самае галоўнае — мы тут будзем жыць, — падкрэсьліў Лукашэнка. — Прыйшоў час вельмі актыўна асвойваць гэты край».

30-кілямэтровая зона адчужэньня — гэта Палескі радыяцыйна-экалягічны запаведнік. На сёньня тут забароненая гаспадарчая дзейнасьць. Запаведнік створаны для прадухіленьня вынасу радыенуклідаў за межы яго тэрыторыі, вывучэньня расьліннага і жывёльнага сьвету, правядзеньня навуковай і дасьледчай працы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG