Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заявілі аб лякалізацыі пажараў у чарнобыльскай зоне, праз 33 дні ад іх пачатку. Што згарэла?


Падчас тушэньня пажараў у чарнобыльскай зоне, 17 красавіка 2020 году
Падчас тушэньня пажараў у чарнобыльскай зоне, 17 красавіка 2020 году

Маштабныя пажары на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэньня пачаліся 4 красавіка з наўмыснага падпальваньня сухой травы.

Украінскія пажарныя лякалізавалі ўсе пажары ў лясных масівах зоны адчужэньня і безумоўнага адсяленьня вакол Чарнобыльскай АЭС.

Як паведамілі Свабодзе ў Дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях, цяпер лясгасы сваімі сіламі спраўляюцца зь невялікімі асяродкамі тленьня на тарфяніках. Гэтыя працы выконваюць 53 супрацоўнікі і 30 адзінак тэхнікі. У пік пажараў іх тушылі амаль дзьве тысячы чалавек і пажарная авіяцыя.

Радыяцыйны фон у Кіеве, Кіеўскай вобласьці і ў зоне адчужэньня — у межах прыродных фонавых значэньняў.

Поўнасьцю патушылі пажары і ў памежных зь Беларусьсю раёнах Жытомірскай вобласьці. 5 траўня пажарныя ліквідавалі ўзгараньне лясной падсьцілкі на тэрыторыі Палескага прыроднага запаведніка ў Алеўскім раёне.

Маштабныя пажары на тэрыторыі ўкраінскай зоны адчужэньня пачаліся 4 красавіка з наўмыснага падпальваньня сухой травы. Зь цягам часу агонь перайшоў на лес і падышоў да самай Чарнобыльскай АЭС.

Што згарэла?

Паводле папярэдніх зьвестак, агонь прайшоў больш як па 20 тысячах гектараў, зьнішчыўшы сама менш 12 адселеных вёсак, якія да аварыі ўваходзілі ў склад Кіеўскай і Жытомірскай абласьцей.

Пажары ў Жытомірскай вобласьці пачаліся таксама з наўмыснага падпалу сухой травы. Найбольш небясьпечныя былі зафіксаваныя паблізу сяла Рудня Оўруцкага раёну. Тады полымя ледзь удалося спыніць, каб яно не перакінулася на мытны пост «Выступовічы», што на мяжы з Гомельскай вобласьцю Беларусі. Ад пажару пацярпела, сярод іншага, прадпрыемства «Прыкарпатзахадтранс», кантрольны пакет акцый якога належыць беларускаму ўнітарнаму прадпрыемству «Нафтабітумны завод».

Напалоханыя маштабамі пажараў, украінцы прасілі свае ўлады зьвярнуцца да Беларусі па дапамогу ў тушэньні пажараў. Адпаведная пэтыцыя не сабрала неабходнай колькасьці подпісаў, але і дапамога ўкраінскім пажарным не спатрэбілася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG