Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу


Прастэст у Берасьці 26 сакавіка.
Прастэст у Берасьці 26 сакавіка.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісьляк, два супрацоўнікі міліцыі ў форме і адзін у цывільным затрымалі актывіста каля 17.00 у кватэры па месцы жыхарства. Мяркуецца, што яго даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця.

«Гэта адвольнае затрыманьне — грубае парушэньне права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць», — заявіў Кісьляк. 8 траўня былі затрыманыя чацьвёра праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Затрыманых у Берасьці Юрыя Калько, Канстанціна Астапука і Дзяніса Малышэнку зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС абласнога цэнтру, Уладзімера Мароза, якога затрымалі ў Кобрынскім раёне, — у ІЧУ мясцовага райаддзелу міліцыі. Актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«Гэты хапун напярэдадні нядзелі, калі праціўнікі заводу зьбіраюцца на плошчы Леніна ў Берасьці, сьведчыць пра тое, што ўлады баяцца грамадзкага пратэсту супраць гэтага надзвычай небясьпечнага для здароўя людзей прадпрыемства», — падкрэсьліў праваабаронца. Кісьляк лічыць затрыманьні ў траўні працягам рэпрэсій у дачыненьні да праціўнікаў акумулятарнага заводу.

  • Судом Ленінскага раёну Берасьця 20 красавіка на 15 сутак былі арыштаваныя праціўнікі гэтага прадпрыемства Дзьмітры Андрасюк і Аляксандр Кабанаў, 22 красавіка таксама на 15 сутак — адзін зь лідэраў ініцыятыўнай групы Дзьмітры Бекалюк. Іх асудзілі за ўдзел у акцыі супраць акумулятарнага заводу, якая прайшла 12 красавіка ў Берасьці.
  • 27 красавіка ў Ленінскім РАУСе Берасьця быў аштрафаваны на 945 рублёў актывіст Міхаіл Галуза за расклейваньне ўлётак у падтрымку арыштаваных праціўнікаў акумулятарнага заводу.
  • 7 траўня суд Ленінскага раёну Берасьця аштрафаваў праціўніка акумулятарнага заводу Андрэя Няўдаха на 810 рублёў за ўдзел у акцыі пратэсту 3 траўня.

Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. Што важна ведаць

Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
  • Завод пабудавалі каля вёсак Хабы, Шчэбрын і Тэльмы-2, што пад Берасьцем. За два кілямэтры — рака Мухавец. Афіцыйная экалягічная экспэртыза прагназавала, што ўзьдзеяньне заводу на асяродзьдзе і чалавека будзе нязначнае. Аднак людзі ўсё роўна баяцца, што выкіды з заводу падарвуць ім здароўе.
  • Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці трывалі ад пачатку 2018 году, калі людзі даведаліся пра будоўлю. Праціўнікі заводу лічаць вытворчасьць «бруднай» і небясьпечнай, заяўляюць пра парушэньні працэдураў будаўніцтва.
  • Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі ў лютым 2018 году. Аднак урадавая камісія ня выявіла парушэньняў у рэалізацыі праекту па будаўніцтве заводу.
  • У траўні 2018 году актывісты накіравалі ў адміністрацыю прэзыдэнта больш за 2,5 тысячы подпісаў за адстаўку чыноўнікаў Берасьця, бо тыя «ігнаруюць інтарэсы жыхароў Берасьцейскага рэгіёну і сьвядома заплюшчваюць вочы на шкоду ад заводу».
  • У верасьні 2018 году на будоўлі заводу выявілі парушэньні пажарнай бясьпекі.
  • У чэрвені 2019 году падчас пусканаладачных работ на заводзе зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра.
  • 14 чэрвеня старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва заводу да ліквідацыі выяўленых парушэньняў.
  • У ліпені 2019 праект акумулятарнага завода атрымаў адмоўнае заключэньне дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы, У Мінпрыроды паведамілі, што прычынай стала прадстаўленьне недакладных дадзеных. У жніўні праектную дакумэнтацыю паўторна падалі на экспэртызу, але пазьней кампанія адклікала дакумэнты «па прычыне неабходнасьці ўсебаковага і больш поўнага адлюстраваньня інфармацыі аб унесеных зьменах».
  • 24 лютага 2020 году праектную дакумэнтацыю акумулятарнага завода пасьля карэкціроўкі зноў падалі на дзяржаўную экалягічную экспэртызу. Грамадзкая экспэртыза, якую даручаў правесьці Лукашэнка, правалілася.
  • 22 чэрвеня 2020 году Лукашэнка пааабяцаў правесьці рэфэрэндум наконт лёсу заводу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
  • 15 сакавіка 2021 году завод увялі ў эксплюатацыю. У правядзеньні рэфэрэндуму актывістам адмовілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG