Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст у Берасьці падчас каранавірусу: на акцыі затрымалі аднаго з актывістаў. ФОТА І ВІДЭА


Акцыя пратэсту ў Берасьці.

26 красавіка ў Берасьці прайшла акцыя праціўнікаў акумулятарнага заводу. Трое зь лідэраў актывістаў цяпер знаходзяцца за кратамі, 26 затрымалі яшчэ аднаго актывіста Міхаіла Галузу. Завод абяцаюць запусьціць у бліжэйшыя месяцы.

На мітынг на галоўнай плошчы і шэсьце праз цэнтар гораду прыйшло, паводле назіральнікаў, каля 240 чалавек. На колькасьць удзельнікаў пратэсту адмоўна паўплывала сытуацыя з каранавірусам, лічыць праваабаронца Раман Кісьляк.

Падчас шэсьця ўдзельнікі акцыі пратэсту скандавалі ў тым ліку палітычныя лёзунгі, скіраваныя ў адрас кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і берасьцейскіх чыноўнікаў.

Некаторыя з пратэстоўцаў у жывым эфіры Свабоды адзначылі, што не давяраюць афіцыйным лічбам колькасьці хворых і памерлых. А акумулятарны завод ля Берасьця лічаць ня меншай пагрозай для жыхароў гораду, чым эпідэмію COVID-19.

На акцыі міліцыя затрымала актывіста Міхаіла Галузу, яго завялі ў Ленінскі РАУС. Падазраюць у распаўсюдзе улётак.

Затрыманьне Міхаіла Галузы
Затрыманьне Міхаіла Галузы

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG