Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 15 гектараў. Пад Менскам пабудуюць новы палігон для сьмецьця


Ілюстрацыйнае фота. Cьмецьцеперапрацоўчы сартавальны завод каля сьмецьцевага палігону «Трасьцянецкі», 2017 год

Пад Менскам пабудуюць 3-ю чаргу палігона «Трасьцянецкі», паведаміў начальнік упраўленьня гарадзкой гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкаму Ўладзімер Лебедзь 19 траўня, піша агенцтва «Минск-Новости».

Паводле яго, рэзэрвы другой чаргі палігона «Трасьцянецкі» скончацца да 2022 году. Да гэтага часу 3-ю чаргу палігону ўжо маюць увесьці ў эксплюатацыю. Паводле пляну, плошча новага аб’екта складзе 15 га.

Побач з палігонам пабудуюць завод па перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

Сёньня ўсё сьмецьце Менску звозяць на адзіны дзейны палігон для пахаваньня цьвёрдых камунальных адкідаў — «Трасьцянецкі», заснаваны ў 2007 годзе. 1 кастрычніка 2017 году закрылі палігон «Паўночны», 4 кастрычніка 2019 году — палігон «Прудзішча».

У верасьні 2016 году палігон «Трасьцянецкі» пашырылі — здалі ў эксплуатацыю другую чаргу. У выніку агульная плошча гэтай гарадзкой звалкі склала 30 га.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG