Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+33,6°С. У Беларусі 10 чэрвеня зафіксавалі тэмпэратурныя рэкорды


Лета ў Беларусі. Фота: Віктар Марціновіч
Лета ў Беларусі. Фота: Віктар Марціновіч

На 24 мэтэастанцыях Беларусі 10 чэрвеня былі абноўленыя тэмпэратурныя максымумы за ўсю гісторыю назіраньняў, піша БелаПАН.

Новыя рэкорды на гэты дзень такія:

  • Жлобін: +33,6°С (было +33,5 у 1999 годзе);
  • Менск: +31,6 (было +29,6 у 1996-м);
  • Віцебск: +32,2 (было +30,6 у 1999-м);
  • Гомель: +32,8 (было +32,0 у 1998-м);
  • Магілёў: +33,5 (было +30,4 у 1998-м);
  • Жыткавічы: +33,1 (было +32,0 у 2010-м);
  • і гэтак далей.

Цяплей за 33 градусы было таксама ў Лельчыцах (+33,4, паўтораны рэкорд 2009 году), Мазыры (не рэкордныя +33,4) і Ваўкавыску (не рэкордныя +33,2).

Мінулы раз тэмпэратурныя рэкорды фіксавалі ў Беларусі 9 чэрвеня, тады ў Магілёве было +31,5 (мінулы рэкорд там — +30,6 у 1998-м). Першыя рэкорды лета зафіксавалі днём раней, 8 чэрвеня.

Хоць кліматычнай зімы не было, вясна 2020 году ў Беларусі выдалася надзвычай халоднай — ацяпляльны сэзон быў рэкордна доўгім, а яшчэ ў траўні выпадаў сьнег. Анамальнае халоднае надвор'е ў Беларусі скончылася​ толькі на бягучым тыдні, і адразу пачалася гарачыня.

Як паводзіць сябе ў сьпёку?

У сьпёку рэкамэндуюць насіць лёгкае адзеньне з натуральнай тканіны і галаўны ўбор, меней карыстацца дэкаратыўнай касмэтыкай, заўсёды мець пры сабе ваду, старацца меней знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі, пазьбягаць заняткаў спортам у самы сквар, але і не сядзець пад уключанымі на максымум кандыцыянэрамі, каб не захаладзіцца.

Каб надаць першую дапамогу пацярпеламу ад сонечнага ўдару, трэба да прыбыцьця лекараў перанесьці яго ў зацененае халаднаватае памяшканьне, вызваліць ад тугога адзеньня (расшпіліць папругу і тугі каўнер, зьняць абутак), адчыніць вокны, пры магчымасьці пакласьці пад пахі пакеты зь лёдам або мокры халодны ручнік, напаіць вадой. Калі чалавек страціць прытомнасьць, даць панюхаць нашатырны сьпірт.

Сьпёка, як і мароз, ня спыняць эпідэміі новага каранавірусу. Пры наведваньні пляжаў або іншых грамадзкіх месцаў варта трымаць дыстанцыю мінімум у паўтара мэтра ад іншых асобаў, у месцах высокай шчыльнасьці людзей насіць маскі. Цалкам забіць вірус SARS-CoV-2 у чалавечых клетках змаглі толькі пры нагрэве да +92°С, а да такой тэмпэратуры чалавечае цела не награецца ні ў якую сьпёку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG