Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць кіраўніка Вілейскага таварыства паляўнічых пачалі крымінальную справу за трох зьбітых дзікоў


©Shutterstock

Пракурор Вілейскага раёну распачаў крымінальную справу аб незаконным перамяшчэньні дзікіх жывёлаў, падазраваны ў якой — 52-гадовы кіраўнік тэрытарыяльнага падразьдзяленьня Таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Як сьцьвярджае Генэральная пракуратура, 27 сакавіка ў Вілейскім раёне адбылося дарожнае здарэньне, у выніку якога загінулі тры дзікі. Абвінавачаны выехаў на месца здарэньня, але не аформіў належныя дакумэнты аб утылізацыі — проста пагрузіў дзікоў сабе ў машыну, зьвёз дамоў і там разабраў.

Дзікоў ацанілі ў 9720 рублёў, што адносіцца да «асабліва буйнога» памеру — часткі 3 артыкула 282-1 Крымінальнага кодэксу. За гэта пагражае штраф, пазбаўленьне права займаць пэўныя пасады, пазбаўленьне волі на тэрмін да 4 гадоў.

Генпракуратура нагадвае, што пры выяўленьні жывёлаў, якія загінулі ці пакалечыліся, трэба выклікаць адмыслоўцаў, а не спрабаваць самастойна іх транспартаваць, а тым больш выкарыстоўваць іх мяса ці скуры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG