Адразу 11 чалавек асудзіў Ленінскі раённы суд Менску за махлярства з аўтамабільнымі страхоўкамі. Гэта другі суд у справе, у якой, паводле Сьледчага камітэту, фігуруе ажно 36 чалавек. Сямёра зь іх, жыхары Салігорскага раёну, да суду былі пад вартай.
У Расеі актывістку незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Вольгу Шаліну арыштавалі на пяць сутак, прызнаўшы яе вінаватай у дробным хуліганстве. Нагодай стала акцыя Шалінай на выставе паліцэйскай тэхнікі ў Маскве, падчас якой актывістка парэзала сабе вены.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў прысуд лідэру прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і бухгальтару Ігару Комліку. За ўхіленьне ад выплаты падаткаў у буйным памеры яны асуджаныя на 4 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
9 лістапада а 10-й гадзіне раніцы Менскі гарадзкі суд пачне разгляд касацыйнай скаргі лідэраў незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
Пасьля акцыі супраць самадзяржаўя актывіст АГП Аляксандар Лаўрэнцьеў мусіць сплаціць 735 рублёў, а Мікалай Салянік трапіў з хворым сэрцам у шпіталь.
Мільярдэр у свой час быў уладальнікам кампаніі «Уралкалий».
У Нямеччыне, у горадзе Мюнстэр, перад судом паўстаў былы ахоўнік СС, якога абвінавачваюць у саўдзеле ў масавых забойствах у канцлягеры Штутгаф падчас Другой усясьветнай вайны.
Украінскія праваахоўнікі таксама затрымалі на запыт беларускага боку пастаўшчыка, які раней неаднаразова правозіў наркотыкі ў Беларусь.
У Калінінградзе паліцыя затрымала 24-гадовага анархіста Вячаслава Лукічава, які падазраецца ў «публічным апраўданьні тэрарызму ў інтэрнэце».
Паводле расейскай праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял» колькасьць палітычных зьняволеных у Расеі дасягнула амаль 200. 4 гады таму іх было ў чатыры разы менш.
Сваю віну абвінавачаныя прызналі часткова. Яны адмаўляюць, што сваімі дзеяньнямі маглі справакаваць самагубства падначаленага ім Аляксандра Коржыча.
На Берасьцейшчыне суды над рэпартэрамі не спыняюцца і ў дзень міжнароднай акцыі «Станем за журналістыку».
У яго пыталі, чаму ён часта фатаграфуе мітынгі, чаму шмат здымкаў супрацоўнікаў міліцыі. На сустрэчнае пытаньне, што ў гэтым такога, калі ён афіцыйна працуе журналістам, яму не адказалі.
Але кампэнсацыі за затрыманьне і хлусьню міліцыянтаў ім ня будзе.
Вячаслаў Касінераў паведаміў, што з пастарунка яго з жонкай адвезьлі ў суд Маскоўскага раёну, які пакараў іх штрафамі.
Ленінскі суд Берасьця аштрафаваў Сяргея Пятрухіна на 1225 рублёў (50 базавых велічыняў) за відэаролік, зьмешчаны на Youtube і ў сацсетках.
У Наваполацкай калёніі адбылося паседжаньне закрытага суду па новай справе супроць Сьвятаслава Барановіча, былога палітвязьня Плошчы.
У Ленінскім судзе Берасьця адбыліся працэсы над трыма журналістамі за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі. На траіх прысудзілі штрафаў на 100 базавых велічыняў (2450 рублёў).
На 30 базавых велічыняў (735 рублёў) аштрафаваны 29 кастрычніка ў Менскім раённым судзе сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Берасьцейскі абласны суд прысудзіў 11 гадоў калёніі агульнага рэжыму 35-гадовай жыхарцы Пінску, якая ў студзені забіла сваё нованароджанае дзіця.
На лаве падсудных пяць чалавек. Прычына — зьбіцьцё 21-гадовай дзяўчыны адным са сьледчых і спроба ўтаіць злачынства.
Актывістаў апазыцыі Паўла Севярынца, Зьміцера Дашкевіча, Ганну Шапуцьку і Дзяніса Ўрбановіча выклікаюць раніцай 29 кастрычніка ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Менскага РУУС «у якасьці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу».
Адзін з арганізатараў пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці блогер Сяргей Пятрухін 26 кастрычніка пайшоў у Ленінскі РАУС Берасьця па позьве. Аднак ня выйшаў адтуль і праз тры гадзіны — гэта значыць, што яго затрымалі.
У Слаўгарадзе за наркотыкі судзяць грамадзяніна Грузіі Кахабера Калатазішвілі. Ягоная жонка Анжаліка два дні галадала пад магілёўскай турмой, каб дамагчыся спатканьня зь ім.
Былога галоўнага ўрача Горадзенскага абласнога шпіталя Сьвятаслава Савіцкага абвінавачваюць у тым, што ён схаваў выбух газу, пасьля якога памерлі двое рабочых, і налічыў празьмерных прэмій на 423 мільёны недэнамінаваных рублёў. Разгляд справы пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Горадні 23 кастрычніка.
Кіеўскі апэляцыйны суд у панядзелак прыняў рашэньне узяць пад варту без магчымасьці ўнесьці заклад бізнэсоўца Цімафея Нагорнага.
Былога дырэктара Жыткавіцкага маторабудаўнічага заводу 22 кастрычніка асудзілі на 9 гадоў турмы са штрафам 7350 рублёў.
Менскі раённы суд прызнаў вінаватым у парушэньні правілаў абыходжаньня са зброяй са сьмяротным зыходам сяржанта Сяргея Крупу. Прысуд яму — 2,5 года пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі-пасяленьні.
У Ленінскім судзе Берасьця адбыліся паседжаньні па справах чатырох затрыманых на мінулым тыдні пратэстоўцаў супраць акумулятарнага заводу.
Дваіх салдат з Горадзенскай памежнай групы судзяць за зьдзек з таварыша па службе.
У Ленінскім раённым судзе Берасьця 22 кастрычніка чакаюцца працэсы над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Пракурор папрасіў прызначыць сяржанту Сяргею Крупу з 120-й асобнай мэханізаванай брыгады, які праходзіць абвінавачаным у справе аб гібелі салдата тэрміновай службы Дзьмітрыя Ўдода пад Менскам, 2 гады 6 месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі-пасяленьні,
Старшага лейтэнанта Паўла Сукавенку і прапаршчыка Артура Вірбала судзілі па асобнай справе.
Гомельскі абласны суд перагледзеў гучную справу пра карупцыю на мытні. Па справе аб хабары на мяжы з Расеяй праходзілі 18 чалавек — мытнікі і прадпрымальнікі.
Вырак у справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча стане вядомы 5 лістапада.
Падсудных узялі пад варту ў залі суду. Але прысуды яшчэ не набылі законнай сілы і могуць быць абскарджаныя.
На працэсе ў справе Коржыча скончыліся спрэчкі бакоў. Адвакаты просяць «як мага меншага пакараньня».
Вынесены прысуд у крымінальнай справе аб хабары супрацоўніку рэгіянальнага памежнага ўпраўленьня ФСБ Расеі. Ураджэнец Беларусі хацеў бесьперашкодна перавезьці празь мяжу пяць грузавікоў.
Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў удзельнікаў пікету супраць дзедаўшчыны, які адбыўся 16 кастрычніка.
17 кастрычніка судзьдзя абвясьціў, што разгляд справы аб сьмерці Аляксандра Коржыча завершаны і пачынаюцца спрэчкі бакоў
Дзяржаўны абвінаваўца выступаў у спрэчках больш за 1 гадзіну 30 хвілін. Судзьдзя адмовіў адвакатам у хадайніцтве аб чарговым перапынку ў працэсе.
Свабода разьбіралася, што і чаму ў Беларусі лічыцца экстрэмізмам, падпадае пад афіцыйную забарону і пакараньне ў выпадку распаўсюду.
Праверка заяваў абвінавачаных сяржантаў працягвалася з 18 верасьня.
17 кастрычніка аднавіўся працэс у справе Коржыча. Пракурор працягвае допыт сьведак.
Пракурор просіць пакараць старшага лейтэнанта Паўла Сукавенку 6 гадамі пазбаўленьня волі.
Новая кніга Алеся Бяляцкага «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна») нагадвае трыптых «Страшны суд» Ераніма Босха — толькі выкананы мазаікай, і аўтар там не судзьдзя.
Старшы сяржант Сяргей Крупа абвінавачваецца паводле 2 часткі 463 артыкула Крымінальнага кодэксу — парушэньне правілаў абыходжаньня са зброяй, якое прывяло да сьмерці чалавека.
Другі дзень у Берасьці ідуць суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, якая адбылася 14 кастрычніка.
Ён мае выйсьці на волю з калёніі ўзмоцненага рэжыму ў 2022 годзе. Абарона патрабавала поўнага скасаваньня прысуду.
У Ленінскім судзе Берасьця пачынаюцца суды над удзельнікамі акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу, якая прайшла на цэнтральнай плошчы гораду 14 кастрычніка.
Загрузіць яшчэ