Вынесены прысуд у крымінальнай справе аб хабары супрацоўніку рэгіянальнага памежнага ўпраўленьня ФСБ Расеі. Ураджэнец Беларусі хацеў бесьперашкодна перавезьці празь мяжу пяць грузавікоў, паведамляе сайт Смаленская народная газэта.
Пачынкаўскі раённы суд Смаленскай вобласьці вынес прысуд у крымінальнай справе ў дачыненьні да грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. 12 лютага сёлета абвінавачваны перавёў 50 тысяч рублёў на рахунак банкаўскай карты, якая належыць апэруатыўнаму упаўнаважанаму Памежнага ўпраўленьня ФСБ Расеі па Смаленскай вобласьці. Беларус зьбіраўся такім чынам вырашыць пытаньне забесьпячэньня бесьперашкоднага перамяшчэньня празь мяжу 5 грузавікоў з санкцыйнымі товарамі.
Ён атрымаў 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму са штрафам у 500 тысяч расейскіх рублёў.