Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пікет «Білет на той сьвет» актывістаў Моладзі БНФ пакаралі вялікімі штрафамі


Пкет 16 кастрычніка

Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў удзельнікаў пікету супраць дзедаўшчыны, які адбыўся 16 кастрычніка.

Былая старшыня Моладзі БНФ Ганна Сьмілевіч (Пахолка) — 612 рублёў штрафу (25 базавых велічынь).

Цяперашні лідэр Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік — 735 рублёў (30 БВ).

Актывісты Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік, Ганна Сьмілевіч і Арсень Дзядок выйшлі да Міністэрства абароны з плякатам «Білет на той сьвет» і партрэтамі загінулых вайскоўцаў.

Фактычна адразу актывістаў затрымалі і адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Пазьней Арсеня Дзядка вызвалілі без складаньня пратаколу, бо яму яшчэ ня споўнілася 18 гадоў, а Ганна Сьмілевіч і Дзяніс Мандзік правялі ноч у ізалятары на Акрэсьціна.

Акцыя ля Мінабароны супраць дзедаўшчыны. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

На пачатку году Ганна Сьмілевіч, тады лідэр моладзевай арганізацыі БНФ, была адлічаная з Інстытуту журналістыкі БДУ, дзе правучылася паўтара года. Дзяўчына прызнавала, што «не на 100% была падрыхтаваная да сэсіі», але не выключала і палітычных прычын прэтэнзій да яе з боку выкладчыкаў.

Зь верасьня «Моладзь БНФ» узначальвае Дзяніс Мандзік з Барысава. У 2017 годзе Дзяніса Мандзіка адлічылі з БДТУ, як ён лічыць, з палітычных прычын. Цяпер ён завочна вывучае міжнародную эканоміку ў Нацыянальным авіяцыйным унівэрсытэце Ўкраіны.

Ганна Сьмілевіч і Дзяніс Мандзік — удзельнікі грамадзкай кампаніі «Даць рэпрэсіям урок». Яны зьбіраюць грошы на вучобу ва Ўкраіне для студэнтаў, адлічаных у Беларусі з палітычных прычынаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG