Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктара заводу ў Жыткавічах за хабар асудзілі на 9 гадоў турмы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Былога дырэктара Жыткавіцкага маторабудаўнічага заводу 22 кастрычніка асудзілі на 9 гадоў турмы са штрафам 7350 рублёў.

Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у злоўжываньні ўладай і атрыманьні хабару, гэта адбывалася цягам 2008–2015 гадоў. За гэты час ён атрымаў 149 500 даляраў.

Паводле суду былы дырэктар заводу дамаўляўся вырашаць пытаньні замежных кампаніяў за ўзнагароду ў 5% ад кошту зьдзелкі з маторабудаўнічым заводам.

Усю маёмасьць асуджанага канфіскавалі.

Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG