Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі засудзілі актывістку, якая парэзала вены на знак пратэсту супраць умоваў у турмах


Вольга Шаліна
Вольга Шаліна

У Расеі актывістку незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Вольгу Шаліну арыштавалі на пяць сутак, прызнаўшы яе вінаватай у дробным хуліганстве. Нагодай стала акцыя Шалінай на выставе паліцэйскай тэхнікі ў Маскве, падчас якой актывістка парэзала сабе вены.

25 кастрычніка Шаліна на выставе залезла на аўтазак, раскідала ўлёткі з крытыкай Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі, пасьля чаго парэзала сабе рукі. Гэтым яна хацела прыцягнуць увагу да праблемы парушэньня правоў зьняволеных і гвалту ў калёніях і турмах.

Актывістку затрымалі і даставілі ў шпіталь. Пазьней на Шаліну завялі справу аб хуліганстве паводле матываў нянавісьці да сацыяльнай групы «супрацоўнікі Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў». Аднак ужо на наступны дзень пракуратура закрыла справу.

6 лістапада стала вядома, што на Шаліну склалі пратакол аб дробным хуліганстве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG