Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталічны суд сёньня разгледзіць апэляцыю па «справе РЭП»


Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік на судзе па «справе РЭП» 24 жніўня 2018 году

9 лістапада а 10-й гадзіне раніцы Менскі гарадзкі суд пачне разгляд касацыйнай скаргі лідэраў незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Скаржнікі лічаць, што суд Савецкага раёну Менску 24 жніўня 2018 году вынес «незаконны і неабгрунтаваны прысуд» па так званай «Справе прафсаюзаў». Фядыніч і Комлік абскарджваюць прысуд, якім яны былі прызнаныя вінаватымі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры і асуджаныя на чатыры гады «хатняй хіміі» з забаронай займаць кіроўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

Абодва актывісты просяць гарадзкі суд «прысуд адмяніць і крымінальную справу спыніць». І Фядыніч, і Комлік выклалі свае пярэчаньні і аргумэнты на сваю карысьць на 10 старонках апэляцыйнай скаргі.

«Справа РЭП». Што важна ведаць

  • Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 году. Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка 2017 году. Паводле сьледзтва, на літоўскі рахунак Фядыніча і Комліка ў 2011 годзе паступіла больш за 140 тысяч эўра, якія не праходзілі ў фінансавых справаздачах.
  • Прафсаюзных актывістаў абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў на 23 тысячы рублёў.
  • У межах справы сьледчыя апыталі больш за 800 актывістаў прафсаюзу РЭП па ўсёй краіне.
  • 24 жніўня лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Фядыніча і Комліка асудзілі на 4 гады «хатняй хіміі».
  • Фігуранты справы называюць яе «цалкам сфабрыкаванай».
  • Праваабаронцы, якія сачылі за судовым працэсам, адзначалі, што многія доказы здабытыя ў межах «таямнічых працэдураў».
  • З заявамі пра неабходнасьць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комліку выступаюць беларускія праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі. Так, на думку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders, перасьлед прафсаюзных лідэраў зьвязаны выключна зь іхнай мірнай і законнай працай у галіне абароны правоў чалавека.
  • З патрабаваньнем адмяніць пакараньне лідэрам РЭП зьвярнуліся да прэзыдэнта Беларусі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў.

Што такое прафсаюз РЭП і чаму яго перасьледуюць

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG