Праваабаронцы зь «Вясны» Алесь Бяляцкі і Сяргей Сыс вярнуліся з Чачні, дзе па наркатычным артыкуле судзяць іх калегу Аюба Ціціева. Сяргей Сыс распавёў Свабодзе пра ўбачанае.
Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы, зрабіла заяву ў сувязі са сьмяротным пакараньнем двух чалавек у Беларусі.
Расейскія ўлады вінавацяць іх у парушэньні дзяржаўнай мяжы Расеі.
21-гадовага жыхара Магілёва Арцёма Казлова суд пакараў на 3 гады «хіміі» за рэпост расейскага відэароліка экстрэмісцкага характару. Пасьля 8 месяцаў зьняволеньня яго вызвалілі з-пад варты ў судовай залі. Мера стрыманьня зьмененая на падпіску пра нявыезд.
Выкананы сьмяротны прысуд Сямёну Беражному, асуджанаму па справе «чорных рыэлтараў» з Магілёва.
За ўжываньне гвалту супраць навучэнцаў Чавускі раённы суд пакараў пазбаўленьнем волі дырэктара Магілёўскай спэцвучэльні закрытага тыпу № 2 і двух ягоных намесьнікаў. Іхныя дзеяньні ахарактарызаваныя сьледзтвам як «спрашчэньне выхаваўчага працэсу».
Старшыню горадзенскай арганізацыі АГП Мікалая Саляніка аштрафавалі на 857,5 рубля (35 базавых). 7 лістапада ён выйшаў у цэнтар гораду з плякатам «Далоў самадзяржаўе».
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам з цэнтру «Вясна» пікет у падтрымку палітвязьня Алега Сянцова, які ўтрымліваецца ў расейскай калёніі. Рашэньне чыноўнікаў актывісты палічылі незаконным і зьвярнуліся ў суд.
Палітыка Мікалая Статкевіча асудзілі на 5 сутак «за пост у фэйсбуку», дзе ён заклікаў узяць удзел у акцыі «Ланцуг памяці», якая прайшла 29 кастрычніка ля будынку КДБ.
У ліпені Тбіліскі гарадзкі суд завочна прысудзіў Саакашвілі на шэсьць гадоў турмы па справе аб зьбіцьці дэпутата Валерыя Гелашвілі ў 2005 годзе, прыйшоўшы да высновы, што гэта было зроблена па загадзе экс-прэзыдэнта.
Былы кіраўнік «Івацэвічдрэва» ўключыў у схему паставак тавараў на прадпрыемства фірму свайго сына.
Суд над горадзенскім актывістам Мікалаем Салянікам 22 лістапада перанесьлі, бо падсудны прыйшоў у турэмнай робе.
Суд прызнаў жыхара пасёлку Ветрына Полацкага раёну Зьмітра Русака вінаватым паводле артыкулаў 368 (публічная абраза прэзыдэнта) і 340 (фальшывае паведамленьне аб падрыхтоўцы выбуху) Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Маладэчанскі раённы суд агучыў прысуды чатыром супрацоўнікам аддзелу Сьледчага камітэту і судмэдэкспэрту.
22 лістапада ў Маладэчанскім раённым судзе паставяць кропку ў гучным працэсе над чатырма супрацоўнікамі аддзелу Сьледчага камітэту і судмэдэкспэртам зь Мядзела.
Падставай сталі антынацысцкія пасты ў «УКантакце» і абрэвіятуры, якія не спадабаліся міліцыі.
Суд у Кіеве дазволіў былому прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Януковічу выступіць з апошнім словам з бальнічнага ложку.
За ўзброены напад на аддзяленьне банка грамадзяніна Расеі Паўла Цімафеева Ленінскі суд Магілёва пакараў 15 гадамі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй.
Таксама ён неаднаразова загадваў кіраўніку фэрмэрскай гаспадаркі даваць яму бясплатна бураковага цукру (налічылі 104 мяшкі), прымушаў кіраўнікоў прадпрыемстваў вяртаць яму палову прэміі рэспубліканскага сельскагаспадарчага конкурсу (два пагадзіліся, вярнулі 250 рублёў з 551 кожны).
Тое, што за жаночымі прыбіральнямі назіраюць відэакамэры, таксама не парушэньне. І тое, што МУС бязьдзейнічае ў гэтым пытаньні, таксама не парушэньне.
Жыхара гораду Івацэвічы Берасьцейскай вобласьці Ўладзіслава Сераду аштрафавалі на 367,5 рубля (15 базавых велічынь) за перапост у сацыяльнай сетцы «ЎКантакце» інфармацыі пра акцыі анархістаў і «дармаедаў».
Гомельскі абласны суд распачаў разгляд справы аб забойстве таксіста, учыненым 34 гады таму. Злачынства раскрылі толькі цяпер. Паводле Сьледчага камітэту, выявіць меркаванага забойцу дапамагло супадзеньне адбіткаў далоняў і біялягічнага матэрыялу.
Горадзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч мусіць заплаціць 343 рублі за акцыю, прысьвечаную зьніклым амаль 20 гадоў таму беларускім палітыкам. Такое рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Горадні 15 кастрычніка.
У Маладэчанскім раённым судзе прагучалі апошнія словы падсудных у працэсе над 4 супрацоўнікамі Мядзельскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту і судмэдэкспэрта.
14 лістапада Першамайскі суд Віцебску асудзіў на 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму 39-гадовага жыхара гораду за гомасэксуальную сувязь зь непаўналетнім.
Суд не задаволіў пазоў жыхара Гомля Сяргея Макрэнкі, які патрабаваў беларускамоўнага навучаньня для дачкі-першаклясьніцы. Заяўнік скардзіўся на дзеяньні сярэдняй школы № 5 і аддзелу адукацыі, якія не забясьпечылі права дзіцяці вучыцца на беларускай мове.
Адразу 11 чалавек асудзіў Ленінскі раённы суд Менску за махлярства з аўтамабільнымі страхоўкамі. Гэта другі суд у справе, у якой, паводле Сьледчага камітэту, фігуруе ажно 36 чалавек. Сямёра зь іх, жыхары Салігорскага раёну, да суду былі пад вартай.
У Расеі актывістку незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Вольгу Шаліну арыштавалі на пяць сутак, прызнаўшы яе вінаватай у дробным хуліганстве. Нагодай стала акцыя Шалінай на выставе паліцэйскай тэхнікі ў Маскве, падчас якой актывістка парэзала сабе вены.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў прысуд лідэру прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і бухгальтару Ігару Комліку. За ўхіленьне ад выплаты падаткаў у буйным памеры яны асуджаныя на 4 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
9 лістапада а 10-й гадзіне раніцы Менскі гарадзкі суд пачне разгляд касацыйнай скаргі лідэраў незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.
Пасьля акцыі супраць самадзяржаўя актывіст АГП Аляксандар Лаўрэнцьеў мусіць сплаціць 735 рублёў, а Мікалай Салянік трапіў з хворым сэрцам у шпіталь.
Мільярдэр у свой час быў уладальнікам кампаніі «Уралкалий».
У Нямеччыне, у горадзе Мюнстэр, перад судом паўстаў былы ахоўнік СС, якога абвінавачваюць у саўдзеле ў масавых забойствах у канцлягеры Штутгаф падчас Другой усясьветнай вайны.
Украінскія праваахоўнікі таксама затрымалі на запыт беларускага боку пастаўшчыка, які раней неаднаразова правозіў наркотыкі ў Беларусь.
У Калінінградзе паліцыя затрымала 24-гадовага анархіста Вячаслава Лукічава, які падазраецца ў «публічным апраўданьні тэрарызму ў інтэрнэце».
Паводле расейскай праваабарончай арганізацыі «Мэмарыял» колькасьць палітычных зьняволеных у Расеі дасягнула амаль 200. 4 гады таму іх было ў чатыры разы менш.
Сваю віну абвінавачаныя прызналі часткова. Яны адмаўляюць, што сваімі дзеяньнямі маглі справакаваць самагубства падначаленага ім Аляксандра Коржыча.
На Берасьцейшчыне суды над рэпартэрамі не спыняюцца і ў дзень міжнароднай акцыі «Станем за журналістыку».
У яго пыталі, чаму ён часта фатаграфуе мітынгі, чаму шмат здымкаў супрацоўнікаў міліцыі. На сустрэчнае пытаньне, што ў гэтым такога, калі ён афіцыйна працуе журналістам, яму не адказалі.
Але кампэнсацыі за затрыманьне і хлусьню міліцыянтаў ім ня будзе.
Вячаслаў Касінераў паведаміў, што з пастарунка яго з жонкай адвезьлі ў суд Маскоўскага раёну, які пакараў іх штрафамі.
Ленінскі суд Берасьця аштрафаваў Сяргея Пятрухіна на 1225 рублёў (50 базавых велічыняў) за відэаролік, зьмешчаны на Youtube і ў сацсетках.
У Наваполацкай калёніі адбылося паседжаньне закрытага суду па новай справе супроць Сьвятаслава Барановіча, былога палітвязьня Плошчы.
У Ленінскім судзе Берасьця адбыліся працэсы над трыма журналістамі за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі. На траіх прысудзілі штрафаў на 100 базавых велічыняў (2450 рублёў).
На 30 базавых велічыняў (735 рублёў) аштрафаваны 29 кастрычніка ў Менскім раённым судзе сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Берасьцейскі абласны суд прысудзіў 11 гадоў калёніі агульнага рэжыму 35-гадовай жыхарцы Пінску, якая ў студзені забіла сваё нованароджанае дзіця.
На лаве падсудных пяць чалавек. Прычына — зьбіцьцё 21-гадовай дзяўчыны адным са сьледчых і спроба ўтаіць злачынства.
Актывістаў апазыцыі Паўла Севярынца, Зьміцера Дашкевіча, Ганну Шапуцьку і Дзяніса Ўрбановіча выклікаюць раніцай 29 кастрычніка ў Бараўлянскі аддзел міліцыі Менскага РУУС «у якасьці ўдзельнікаў крымінальнага працэсу».
Адзін з арганізатараў пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці блогер Сяргей Пятрухін 26 кастрычніка пайшоў у Ленінскі РАУС Берасьця па позьве. Аднак ня выйшаў адтуль і праз тры гадзіны — гэта значыць, што яго затрымалі.
Загрузіць яшчэ