Былога галоўнага ўрача Горадзенскага абласнога шпіталя Сьвятаслава Савіцкага абвінавачваюць у тым, што ён схаваў выбух газу, пасьля якога памерлі двое рабочых, і налічыў празьмерных прэмій на 423 мільёны недэнамінаваных рублёў. Разгляд справы пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Горадні 23 кастрычніка.