Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у ЗША накіраваў расейскага хакера на псыхіятрычную экспэртызу


Яўген Нікулін, архіўнае фота
Яўген Нікулін, архіўнае фота

Экстрадаванага ў ЗША Яўгена Нікуліна, якога амэрыканскія ўлады падазраюць у хакерскіх нападах, накіруюць на псыхіятрычнае абсьледаваньне. На працягу шасьці месяцаў ён будзе знаходзіцца ў шпіталі, а не ў турме. Пра гэта паведаміў ТАСС ягоны адвакат Аркадзь Бух.

Паводле адваката, судзьдзя распарадзіўся накіраваць Нікуліна на абсьледаваньне, таму што той не падпарадкоўваўся іншым распараджэньням суду. Гэтае рашэньне судзьдзі Нікулін успрыняў «абыякава». У якую клініку накіруюць расейскага грамадзяніна, будзе вырашана неўзабаве. Для правядзеньня абсьледаваньня неабходны перакладчык, адзначыў юрыст.

Раней адвакаты расейца запатрабавалі правесьці ягонае псыхіятрычнае абсьледаваньне. Яны паведамлялі, што падабаронны не супрацоўнічае зь імі.

У канцы сакавіка Нікулін павінен быў прайсьці мэдыцынскае абсьледаваньне, аднак аказаў фізычны супраціў супрацоўнікам спэцслужбаў і, як сьцьвярджаецца, нават хацеў уцячы.

Нікуліна затрымалі ў Чэхіі восеньню 2016 году пасьля таго, як ЗША прад’явілі яму абвінавачваньні ў кібэратаках на кампаніі Linkedin, Dropbox and Formspring. 30 сакавіка, нягледзячы на пратэсты Расеі, Нікулін экстрадаваны ў ЗША. Сваёй віны расеец не прызнае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG