Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія: Зэман дамагаецца выдачы расейскага хакера ў Маскву, а не ў ЗША


Яўген Нікулін.
Яўген Нікулін.

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман спрабуе дамагчыся выдачы арыштаванага ў Празе расейскага хакера Яўгена Нікуліна ў Расею, а не ў ЗША, дзе яго вінавацяць ва ўзломе сацыяльных сетак і кампутарных сыстэм амэрыканскіх кампаній і крадзяжы пэрсанальных дадзеных.

Як паведамляюць чэскія выданьні Respekt і Aktualne, у студзені Зэман двойчы казаў пра лёс Нікуліна зь міністрам юстыцыі Чэхіі Робэртам Пеліканам. Менавіта міністар павінен прыняць канчатковае рашэньне аб экстрадыцыі Нікуліна — пасьля таго, як суды некалькіх інстанцый пастанавілі, што хакер можа быць выдадзены для крымінальнага перасьледу за мяжой.

Чэская паліцыя арыштавала Яўгена Нікуліна ў Празе ў кастрычніку 2016 году. Затрыманьне адбылося на падставе ордэра Інтэрполу, выдадзенага па запыце Злучаных Штатаў. Адвакаты Нікуліна сьцьвярджаюць, што агенты ФБР спрабавалі дамагчыся ад яго прызнаньняў ва ўзломе рэсурсаў Дэмакратычнай партыі ЗША падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году. Неўзабаве пасьля яго арышту выдаць Нікуліна запатрабавала ад Чэхіі таксама Расея, дзе супраць хакера таксама распачалі крымінальную справу.

Як паведамляюць чэскія СМІ, тэма экстрадыцыі Нікуліна ўздымалася і на сустрэчы Зэмана з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Сочы восеньню мінулага году.

Мілаш Зэман, нядаўна пераабраны прэзыдэнтам на другі тэрмін, неаднаразова заяўляў аб неабходнасьці паляпшэньня адносін з Масквой і крытыкаваў уведзеныя супраць Расеі санкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG