Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Празе дазволіў экстрадыцыю расейскага хакера, але ня вызначыў куды


Турма Панкрац, дзе знаходзіцца Нікулін
Турма Панкрац, дзе знаходзіцца Нікулін

Суд у Празе дазволіў экстрадыцыю расейскага хакера Яўгена Нікуліна ў Злучаныя Штаты альбо Расею.

Абарона Нікуліна неадкладна аспрэчыла дазвол на экстрадыцыю ў ЗША. Для падачы аналягічнай скаргі на выдачу хакера ў Расею ў адвакатаў ёсьць тры дні.

Грамадзяніна Расеі Яўгена Нікуліна ў ЗША абвінавачваюць ва ўзломе кампутараў амэрыканскіх кампаніяў. Выдаць яго патрабуюць як Злучаныя Штаты, так і Расея.

Паводле судовага вэрдыкту, канчатковае рашэньне аб экстрадыцыі расейскага хакера прыме міністар юстыцыі Чэхіі Робэрт Пелікан. Ён можа задаволіць запыт адной з краін, заблякаваўшы пры гэтым патрабаваньне іншай.

Яўген Нікулін быў арыштаваны чэскай паліцыяй у супрацоўніцтве з ФБР ЗША ў кастрычніку летась на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт ЗША. Першапачаткова слуханьні былі прызначаныя на 11 траўня, аднак былі адкладзеныя на просьбу абароны.

Расейскі хакер абвінавачваецца ў крадзяжы інфармацыі інтэрнэт-кампаній LinkedIn, Dropbox і шэрагу іншых. Яго адвакаты сьцьвярджаюць, што агенты ФБР спрабавалі дамагчыся ад яго прызнаньняў ва ўзломе рэсурсаў Дэмакратычнай партыі ЗША ў ходзе прэзыдэнцкай кампаніі 2016 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG