Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэляцыю Фядыніча і Комліка разгледзяць 9 лістапада


Архіўнае фота. Генадзь Фядыніч (зьлева) і Ігар Комлік на судзе па «справе РЭП», 24 жніўня 2018 году
Архіўнае фота. Генадзь Фядыніч (зьлева) і Ігар Комлік на судзе па «справе РЭП», 24 жніўня 2018 году

Разгляд апэляцыйных скаргаў лідэраў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Менскі гарадзкі суд прызначыў на 9 лістапада. Абодва яны просяць спыніць крымінальны перасьлед.

Фядыніч і Комлік абскарджваюць прысуд ад 24 жніўня, калі іх прызналі вінаватымі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры і асудзілі на чатыры гады «хатняй хіміі» з забаронай займаць кіроўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.

«Справа РЭП». Што важна ведаць

  • Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 году. Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка 2017 году. Паводле сьледзтва, на літоўскі рахунак Фядыніча і Комліка ў 2011 годзе паступіла больш за 140 тысяч эўра, якія не праходзілі ў фінансавых справаздачах.
  • Прафсаюзных актывістаў абвінавацілі ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў на 23 тысячы рублёў.
  • У межах справы сьледчыя апыталі больш за 800 актывістаў прафсаюзу РЭП па ўсёй краіне.
  • 24 жніўня лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Фядыніча і Комліка асудзілі на 4 гады «хатняй хіміі».
  • Фігуранты справы называюць яе «цалкам сфабрыкаванай».
  • Праваабаронцы, якія сачылі за судовым працэсам, адзначалі, што многія доказы здабытыя ў межах «таямнічых працэдураў».
  • З заявамі пра неабходнасьць адмены абвінаваўчага прысуду Фядынічу і Комліку выступаюць беларускія праваабарончыя і міжнародныя арганізацыі. Так, на думку міжнароднай праваабарончай арганізацыі Front Line Defenders, перасьлед прафсаюзных лідэраў зьвязаны выключна зь іхнай мірнай і законнай працай у галіне абароны правоў чалавека.
  • З патрабаваньнем адмяніць пакараньне лідэрам РЭП зьвярнуліся да прэзыдэнта Беларусі Глябальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў.

Што такое прафсаюз РЭП і чаму яго перасьледуюць

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG