У Магілёве разам з заводам штучнага валакна дэмантавалі і помнік Леніну.
У Горадні толькі і размоваў пра скарб, знойдзены ў старым доме 14 красавіка. Кошт знойдзенага можа сягнуць ажно да 30 тысяч даляраў, а самую каштоўную рэч калісьці насіў слуга імпэратара.
Ініцыятыва «Хайсы — віцебскія Курапаты» ушанавала памяць ахвяраў сталінізму і добраўпарадкавала месца масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну, дагэтуль не прызнанае мэмарыяльным мясцовымі ўладамі.
Калгасныя трактарысты вазілі праз браму 18-га стагодзьдзя гной, зачапілі яе прычэпам і абвалілі вялікі кавалак цаглянай сьцяны. Рэшткі радзівілаўскай брамы і былога палаца ў вёсцы Жырмуны Лідзкага раёну нікому не належаць і стаяць занядбаныя.
У вёсцы Паланечка пад Баранавічамі абваліліся дзьве сьцяны правага флігеля палаца Радзівілаў. Ніхто не пацярпеў.
Сёньня ў сьвеце адзначаюць Дзень памяці катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства. У ізраільскім нацыянальным мэмарыяле Галакосту Яд Вашэм захоўваецца ўнікальная калекцыя лістоў габрэйскай сям’і Тунік. У ёй больш за 80 лістоў, якія сям’я са Стоўбцаў высылала свайму сыну ў Эрэц-Ісроэл (Зямлю Ізраілеву), куды ён эміграваў яшчэ да пачатку вайны.
Беларусы Таронта ладзяць у суботу прэм’еру спэктаклю, прысьвечанага жыцьцю і творчасьці Ларысы Геніюш. 7 красавіка споўнілася 35 гадоў зь дня сьмерці адной з самых вядомых беларускіх паэтак, грамадзкай дзяячкі, шматгадовага вязьня Гулагу.
Грамадзкая ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» прыняла заяву ў сувязі з выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі адносна мэмарыялізацыі ўрочышча. Тэкст надрукаваны ў газэце «Новы час».
У сеціве нярэдка можна ўбачыць інтэр’еры дарагіх менскіх кватэр і дамоў. Іх дызайн часьцей за ўсё — выдатны. Лофт, боха, вінтаж, праванс, эклектыка, этніка, мінімалізм, мадэрнізм, хай-тэк, але найперш — клясыка!
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных СМІ распарадзіўся «як мага больш апэратыўна прывесьці ў парадак Курапаты». Было сказана, што адпаведнае пытаньне паступіла ад грамадзянаў, хоць яно было сярод 12 пытаньняў Свабоды.
Пакуль Аляксандар Лукашэнка застаецца прэзыдэнтам, дзяржаўным сьвятам дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР ня будзе, бо пісалі Кайзэру.
10-га красавіка аддзелы Саюзу палякаў па ўсёй Беларусі ўшануюць ахвяраў катынскай трагедыі і смаленскай катастрофы.
Мастацкая рада Менгарвыканкаму зацьвердзіла выгляд дошкі для дома на вуліцы Валадарскага, 9, у якім 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Мы ўшаноўваем ахвяраў Першай сусьветнай вайны, каб не паўтарылася ні такіх канфліктаў, ні пакутаў», — заявіў кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Менску Робэрт Райлі.
Украінскі паэт, празаік, перакладчык, грамадзкі актывіст піша пра дэкамунізацыю ва Ўкраіне.
Пяцьдзясят гадоў таму, 4 красавіка 1968 году, быў забіты Мартын Лютэр Кінг, амэрыканскі праваабаронца і аўтар адной з самых знакамітых прамоваў у сьвеце «I have a dream...».
Будынак былога палаца Радзівілаў у вёсцы Паланечка пад Баранавічамі чарговым разам выставілі на аўкцыён. Пачатковая цана палаца — 19 210 рублёў 72 капейкі.
Ва ўпраўленьні культуры Менскага гарвыканкаму Свабодзе патлумачылі, калі адбудзецца адкрыцьцё памятнай дошкі на доме № 9 па вуліцы Валадарскага, у якім 25 сакавіка 1918 году абвясьцілі незалежнасьць БНР.
У чэрвені-верасьні 1934 году СССР наведаў беларус-эмігрант з царскай Расеі, які ў 1935 выдаў у ЗША кнігу са сваімі ўражаньнямі ад паездкі.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абяцае аддаць частку гэтай сумы на Нацыянальны ўнівэрсытэт, але Міністэрства фінансаў Беларусі ўжо абвясьціла, што грошы належаць беларускай дзяржаве.
У суботу 31 сакавіка некалькі СМІ паведамілі пра прызначэньне на пасаду дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музэю 26-гадовага культуроляга Паўла Сапоцькі, які да таго працаваў кіраўніком галерэі «Ўнівэрсытэт культуры».
У Гародні фанаты «Нёману» падчас падчас перапынку ў матчы першага туру чэмпіянату Беларусі зь «Віцебскам» разгарнулі вялізнупю Трэцюю Ўстаўную Грамату
Краязнаўца і пісьменьнік зь Ліды Леанід Лаўрэш напісаў кнігу пра генэрала Кіпрыяна Кандратовіча (1859–1932). У кнізе больш за сто старонак, рыхтуецца яна да друку ў прыватным выдавецтве ў Горадні. Свабода пагутарыла з аўтарам, які расказаў 11 малавядомых фактаў пра генэрала Беларускай Народнай Рэспублікі.
Міністар замежных справаў Павал Клімкін прапанаваў абмеркаваць магчымае ўвядзеньне ва Ўкраіне лацінкі побач з кірыліцай. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку і дадаў, што да такой ідэі яго заахвоціла прапанова гісторыка і журналіста з Польшчы Земавіта Шчэрэка.
Старшыня Саюзу мастакоў Рыгор Сітніца ў інтэрвію Радыё Свабода паведаміў, што Менскі выканкам плянуе разгледзець пытаньне шыльды ў чацьвер, 29 сакавіка. Сітніца чакае, што рашэньне будзе станоўчым.
Па сьмерці Уга Чавэса — больш жалобы, чым па трагедыі на Нямізе і тэракце на «Кастрычніцкай» разам узятых.
У Беластоку зьявілася плошча Кароны Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэта ў сваім Твітары паведаміў адзін зь ініцыятараў ушанаваньня ВКЛ, беластоцкі гарадзкі актывіст Радэк Пуська.
У Празе адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьвяткаваньні ў галоўнай зале Праскай ратушы ўзялі ўдзел каля 200 чалавек. З прамовай выступіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Гэта трэцяя магіла дзеяча БНР, што знаходзіцца на Альшанскіх могілках, непадалёк ад штаб-кватэры Радыё Свабода. У адрозьненьне ад колішніх прэзыдэнтаў Пятра Крачэўскага і Васіля Захаркі, месца пахаваньня Вяршыніна некаторы час не было вядомае.
У цэнтры ўкраінскай сталіцы на плошчы Незалежнасьці распачалася акцыя, прымеркаваная да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
З нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР Радыё Свабода выстаўляе для чытаньня і спампоўваньня электронную вэрсію першага тому “Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі”, выдадзенага ў 1998 годзе.
У дзень 100-гадовага юбілею аднаўленьня нашай дзяржаўнасьці думкі пра БНР асабліва хвалююць і асабліва натхняюць. Вось дзесяць маіх галоўных юбілейных высноваў.
Што адбылося 25 сакавіка 1918 году і чаму беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. Тлумачым на відэа.
Вечарына пачалася зь віншаваньняў прадстаўніка кіеўскай арганізацыі Ўсеўкраінскай арганізацыі «Свабода», а таксама беларускіх добраахвотнікаў, якія служылі на Данбасе.
Да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Арт Сядзіба» і «Спеўны сход» прэзэнтавалі першыя ў гісторыі Беларусі аркестровыя фанаграмы і караоке-вэрсіі нацыянальных гімнаў Беларусі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Пагоня».
«Падарожжа ў БНР» — гэта «архіўны раман», як назваў яго рэдактар кнігі Аляксандар Лукашук, ці «гісторыя для чайнікаў» — вызначэньне самаго аўтара.
Кіраўніца вулічнага тэатру кажа, што ёй пагражалі звальненьнем за ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі каля Опэрнага тэатру ў Менску.
«Без БНР не было б БССР, а БССР дазволіла нам, дэпутатам 12 скліканьня, абвясьціць стварэньне незалежнай Беларусі, якая сёньня прызнаная 200 краінамі сьвету».
У Бабруйску затрымалі актывістку БХД Таісію Кабанчук.
Сьпявак Лявон Вольскі выступае ў менскім клюбе «Бруге». Канцэрт прысьвечаны 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
БНР у савецкія часы была хлопчыкам для біцьця. Да гэтага прыклалі рукі пісьменьнікі, публіцысты, гісторыкі, контрапрапагандысты. Пытаньне: навошта гэта было патрэбна, калі шырокія працоўныя масы маглі нічога ня ведаць пра Беларускую Народную Рэспубліку? Магчыма, таму, што пра яе рэгулярна нагадвала Радыё Свабода, каб беларусы не забываліся на сваю гісторыю.
Марыюпальскі камбінат камунальных прадпрыемстваў выставіў на электронныя таргі два вырабленыя з бронзы і чорных мэталаў помнікі Ўладзіміру Леніну. Аўкцыён мае адбыцца 2 красавіка.
У Сэйме Літоўскай Рэспублікі 23 сакавіка праходзіць навуковая канфэрэнцыя «Беларускай незалежнасьці — 100», прысьвечаная 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатары вядуць жывую трансьляцыю.
23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэм’ер-міністрам БНР.
Прэзэнтацыі дапоўненага выданьня кнігі пра народнага сакратара апекі ўраду БНР Палуту Бадунову пройдуць у Гомлі і Чарнігаве.
На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіву адкрылася віртуальная выстава «Ад Усебеларускага зьезду да Беларускай Народнай Рэспублікі: грамадзка-палітычнае жыцьцё Менску ў 1917-1918 гг.». Сярод экспанатаў — мноства раней невядомых або ніколі не публікаваных дакумэнтаў.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Пытаньне дачкі-школьніцы вывела мяне з раўнавагі: «А чаму абвяшчэньне БНР у школьным гістарычным атлясе пазначана белым сьцягам? Хіба яе пад такім сьцягам абвясьцілі?»
22 сакавіка спаўняецца 75 гадоў Хатынскай трагедыі, калі нацысцкі карны атрад спаліў жыўцом і расстраляў 149 жыхароў вёскі Хатынь на Лагойшчыне.
75 год таму нямецка-фашысцкія карнікі спалілі разам з жыхарамі беларускую вёску Хатынь. Яна стала для беларусаў агульным сымбалем 628 спаленых з жыхарамі вёсак і яшчэ больш як тысячы паселішчаў, зьнішчаных у вайну.
Загрузіць яшчэ