Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне выстаўленыя на продаж два помнікі Леніну. Як лом


Марыюпальскі камбінат камунальных прадпрыемстваў у Данецкай вобласьці выставіў на электронныя таргі два вырабленыя з бронзы і чорных мэталаў помнікі Ўладзіміру Леніну. Аўкцыён мае адбыцца 2 красавіка.

Пачатковая вартасьць лоту вызначаная ў памеры 498 тысяч 490 грыўняў (амаль 18,5 тысяч даляраў). Мінімальны крок павелічэньня цаны на аўкцыёне будзе складаць 4 тысячы 984 грыўняў.

У апісаньні адзначаецца, што на аўкцыён выстаўлены лом каляровых (бронза, 5500 кг) і чорных мэталаў (100 кг).

Ва Ўкраіне, пачынаючы з 2013 года зьнесьлі больш як 2,5 тысячы помнікаў Леніну. Гэты працэс пачаўся стыхійна ў 2013 годзе падчас «Рэвалюцыі годнасьці». Пазьней знос помнікаў быў урэгуляваны пакетам законаў аб дэкамунізацыі. І цяпер такі музэй будзе стварацца ў Кіеве на былой Выставе дасягненьняў народнай гаспадаркі. Туды будуць перавезеныя найбольш каштоўныя помнікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG