Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам ухваліў выгляд дошкі ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР, але дазволу ўсталяваць няма

абноўлена

Памятны знак для будынку, дзе была абвешчаная незалежнасьць БНР
Памятны знак для будынку, дзе была абвешчаная незалежнасьць БНР

Мастацкая рада Менгарвыканкаму зацьвердзіла выгляд дошкі для дома на вуліцы Валадарскага, 9, у якім 100 гадоў таму была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пра гэтае рашэньне паведаміў Свабодзе старшыня Саюзу мастакоў Рыгор Сітніца. Паводле ягоных словаў, дазволу на ўсталяваньне дошкі пакуль няма.

«Мастацкая рада зацьвердзіла дошку амаль без заўваг. Але ў мяне пакуль няма дакумэнту, дзе было б напісана, што прынятае рашэньне яе ўсталяваць. Але тое, што горад пайшоў на тое, каб яе прыняць, — гэта ўжо пацяпленьне. Заўтра ці пасьля сьвятаў я буду зьвязвацца з кіраўніцтвам гораду і пытацца пра далейшыя дзеяньні», — сказаў Рыгор Сітніца.

Фрагмэнт памятнага знаку для будынка, у якім абвясьцілі незалежнасьць БНР
Фрагмэнт памятнага знаку для будынка, у якім абвясьцілі незалежнасьць БНР

Грошы на бронзавы варыянт дошкі замест састарэлага арыгіналу, зробленага ў 1993 годзе скульптарам Алесем Шатэрнікам, сабралі за тры гадзіны. Усталяваць дошку меркавалі да 25 сакавіка на доме на вуліцы Валадарскага, 9 у Менску — менавіта тут была падпісаная Трэцяя Ўстаўная грамата, якая абвяшчала БНР незалежнай дзяржавай. Паседжаньне Менгарвыканкаму, на якім шыльду мелі зацьвердзіць, адкладалася амаль два тыдні.

26 лютага кіраўнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і справах моладзі Менгарвыканкаму Павел Скалабан прапанаваў 26 лютага Рыгору Кастусёву абмеркаваць усталяваньне памятнай шыльды пад адрасе Валадарскага, 9. Плянавалася, што адкрыцьцё дошкі ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР стане кампрамісам паміж Менгарвыканкам і аргкамітэтам сьвяткаваньня 100 год БНР: улады ўсталююць шыльду, калі аргкамітэт пагодзіцца на правядзеньне канцэрту 25 сакавіка ля Опэрнага тэатру.

У Менску Дзень Волі — 2018 праводзіўся з дазволу гарадзкіх уладаў. Паводле розных ацэнак, адсьвяткаваць 100 год незалежнасьці БНР на пляцоўцы ля менскага Опэрнага тэатру 25 сабраліся ад 11 да 50 тысяч чалавек. Афіцыйных лічбаў менская міліцыя не называла, атрымаць камэнтар Свабодзе не ўдалося. Па колькасьці ўдзельнікаў гэта найбольш масавы Дзень Волі ў ХХІ стагодзьдзі. Паводле падлікаў праваабаронцаў, вядома пра 120 затрыманьняў па ўсёй Беларусі 25 сакавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG