Расейскі бізнэсовец Міхаіл Гуцэрыеў, які праз групу «Сафмар» кантралюе нафтавую кампанію «Русснефть», прыняў рашэньне пакінуць яе раду дырэктараў.
ЭЗ увёў сэктаральныя санкцыі адносна калійнай вытворчасьці Беларусі. Глядзім, куды Беларусь прадае гэтую прадукцыю.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў Сьвіслацкім раёне Горадзеншчыны заявіў, што было б нядрэнна давесьці ўзровень сярэдняга заробку ў Беларусі да 700–800 даляраў на месяц. А яшчэ лепш, калі ён дасягне 1000 даляраў.
Рада Эўразьвязу ўвяла сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, якія раней на гэтым тыдні зацьвердзілі амбасадары ЭЗ. Санкцыі тычацца нафтапрадуктаў, калійных угнаеньняў і доступу да рынкаў капіталу ЭЗ.
23 чэрвеня а 21:39 на Лукомскай ДРЭС ня вытрымаў сьпёкі і разбурыўся трансфарматар напругі, праз што адключылася ўся станцыя.
Абмяркоўваем першыя наступствы санкцый з Анатолем Котавым, сябрам Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, адказным за зьнешнюю палітыку і гандаль, былым супрацоўнікам кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі.
У студзені Алексін ужо пазбаўляўся часткі сваіх актываў, перапісваючы іх на сваякоў.
Якія праекты рэалізуюцца ў Беларусі на замежныя грошы ў чарнобыльскіх раёнах.
21 чэрвеня ЭЗ зацьвердзіў чарговы пакет санкцый. У сьпіс трапілі два буйныя прамысловыя гіганты: МАЗ і БелАЗ. Глядзім, ці карысталася попытам іхная прадукцыя ў краінах ЭЗ.
Новыя санкцыйныя меры ў дачыненьні да шэрагу беларускіх кампаній і фізычных асобаў прывялі да істотнага падзеньня цэнаў на суверэнныя эўрааблігацыі Беларусі.
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка выступіў з заявай пра разьвіцьцё беларускага ВПК 23 чэрвеня ў Менску на 10-й міжнароднай выставе ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі MILEX-2021.
Партал TUT.BY апублікаваў афіцыйны камэнтар онлайн-гіпэрмаркета 21vek.by наконт сёньняшніх падзеяў.
Па яго словах, людзі, якія ўводзілі санкцыі, не ўяўляюць, што адбываецца ў краіне.
22 чэрвеня на фоне ўчорашніх навінаў аб увядзеньні новых санкцый супраць адказных за рэпрэсіі ў краіне беларускі рубель здаў да ўсіх асноўных замежных валютаў.
МЗС піша: «Блюзнерства, што чарговая санкцыйная агрэсія разьвязана групай заходніх краін менавіта ў дзень памяці і смутку, калі 80 гадоў таму „аб’яднаная Эўропа“ на чале з гітлераўскай Нямеччынай напала на Савецкі Саюз».
Яшчэ ў адной кампаніі Аляксандар Шатроў канчаткова выйшаў са сьпісу ўласьнікаў.
Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод у трэцім квартале плянуе захаваць загрузку на бягучым узроўні і перапрацаваць блізу 2 млн тон расейскай нафты.
Па словах прэс-службы БКК, санкцыі супраць беларускіх калійных угнаеньняў прывядуць да вострага дэфіцыту на сусьветным рынку і павышэньня цэнаў на прадукты.
Графік экспарту расейскай нафты на трэці квартал 2021 году не прадугледжвае паставак на «Нафтан», сьведчыць дакумэнт, зь якім азнаёміўся «Інтэрфакс».
Рынкавыя каціроўкі беларускіх эўрабондаў зьніжаюцца, цяпер цэны на іх яшчэ мацней будуць залежаць ад паводзінаў Расеі на рынку.
Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Глядзім, што за набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцы трапілі ў сьпіс.
Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Хто трапіў у сьпіс і што пра іх вядома.
Эўразійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) тлумачыць бягучае паскарэньне росту беларускай эканомікі эфэктам нізкай базы мінулага году і прагназуе прыкметнае запаволеньне тэмпаў росту ВУП у другім паўгодзьдзі.
Аляксандар Чарвякоў і ягоны намесьнік у міністэрстве сьцьвярджаюць, што эканоміка дзяржавы нават пасьля ўвядзеньня санкцый дэманструе рост.
Такія дадзеныя вынікаюць з агульнарэспубліканскага банку вакансій. Асаблівы недахоп адчуваецца ў мэдыках, будаўніках, кіроўцах.
Беларускі бок ня будзе прымаць самалёты, якія ляцяць цераз Украіну. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы пра наведваньне Аляксандрам Лукашэнкам 2-га дзіцячага шпіталя ў Менску.
Пакуль беларусам даступныя 4 авіякірункі — Турэччына, Эгіпет, ААЭ і Грузія. Магчымыя пералёты на некаторыя папулярныя курорты праз Стамбул, але гэта дорага і нязручна.
У рэзалюцыі Эўрапарлямэнту наконт Беларусі прысутнічае, сярод іншага, заклік разгледзець магчымасьць адключэньня беларускіх банкаў ад плацёжнай сыстэмы SWIFT. Глядзім, ці рэальна гэта.
Санкцыі маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.
Бізнэсовец Уладзімер Пефціеў стаў кліентам амэрыканскай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, якая займаецца лабіяваньнем у Кангрэсе ЗША.
Міністар энэргетыкі Ўкраіны Герман Галушчанка заявіў, што ўкраінская энэргетычная сыстэма ўжо з наступнага году будзе працаваць аўтаномна ад энэргасыстэм Расеі і Беларусі пры ўмове стабільнага ацяпляльнага сэзону 2021/2022 гадоў.
Сабралі 10 лічбаў, якія сьведчаць пра тое, як зьмянілася Беларусь за год.
Беларуская кампанія Wargaming, вядомая распрацоўкай гульні World of Tanks, купіла 76 кватэр у навабудзе на праспэкце Канстытуцыі ў дзелавым цэнтры Вільні.
«Мы зможам законна баставаць». Як на «Гродна Азоце» звальняюць сябраў незалежнага прафсаюзу
«І мы лічым, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народу — гэта правесьці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары», — заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
У Менск з Багдада чатыры разы на тыдзень прылятае вялікі авіялайнэр. Хто сустракае пасажыраў і што адбываецца з гэтымі людзьмі далей?
Група найбагацейшых краін сьвету G7 і Белы дом абвясьцілі аб глябальнай інфраструктурнай ініцыятыве, якая можа сапсаваць кітайскія пляны ў стварэньні праекту «Адзін пояс, адзін шлях».
Падчас абсьледаваньня адзінага ў Наваполацку мосту празь Дзьвіну выявілі дэфэкты, якія могуць прывесьці «да разбурэньня пралётных збудаваньняў».
Што такое «іншыя дзелавыя паслугі», абарот якіх складае 1,7 мільярда даляраў на год? Разьбіраемся.
Рост цэнаў мае не перавысіць 4,9% у параўнаньні з канцом лютага 2021 году.
Улады першапачаткова закладалі паказьнік інфляцыі, ня большы за 5%.
Крымінальнай справы па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас разгону пратэстаў у жніўні 2020 году не завялі.
16 чэрвеня Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін правядуць перамовы ў Жэнэве. У Белым доме заявілі, што падчас перамоваў закрануць падзеі ў Беларусі. Глядзім, чым Беларусь гандлюе з ЗША.
Кампанія Siemens Energy працягвае выконваць замову беларускіх на пастаўку 16 газавых турбінаў і частку зь іх ужо даставіла ў Беларусь, хоць незразумела, хто за гэта заплаціць.
Кіраўніца спраў выканаўчага камітэту Стрыйскай гарадзкой рады Аксана Затварніцкая заплаціць 510 грыўняў штрафу і 454 грыўняў судовага збору за парушэньне рэжыму сакрэтнасьці пры арганізацыі сустрэчаў з грамадзянамі замежных дзяржаў (агулам 35 даляраў у эквіваленце).
З 1 ліпеня мытня зможа атрымліваць ад банкаў інфармацыю пра рахункі грамадзян, рэшту і рух грошай на іх, маёмасьць, якая захоўваецца ў банках.
Увесь мінулы тыдзень рубель умацоўваўся да даляра, а эўра абнавіў гістарычны мінімум і апусьціўся да 3038 рублёў. Разьбіраемся, з чым гэта зьвязана.
Згодна з справаздачай Сусьветнага банку, па выніках 2021 году ва Ўсходняй Эўропе прагназуецца рост эканомікі на 1,9% і на 2,8% — у наступным. У Цэнтральнай Азіі чакаецца аднаўленьне тэмпаў эканамічнага росту да 3,7% і 4,3% адпаведна.
Фінансавым арганізацыям ЗША забаронена ўдзельнічаць у разьмяшчэньні на першасным рынку рублёвых або нерублёвых аблігацыяў, выпушчаных пасьля панядзелка 14 чэрвеня, Банкам Расеі, расейскім Фондам нацыянальнага дабрабыту альбо Міністэрствам фінансаў РФ.
У Кітаі разважаюць, ці варта пашыраць тэхналягічную і эканамічную супрацу з афіцыйным Менскам, а таксама гавораць пра ўплыў Расеі на Беларусь, зь якім неабходна лічыцца.
Загрузіць яшчэ