Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У графіку экспарту расейскай нафты на трэці квартал няма паставак на наваполацкі «Нафтан»


Графік экспарту на трэці квартал 2021 году прадугледжвае пастаўку 51,86 млн тонаў расейскай нафты (плян на II квартал — 55,3 млн тонаў), аднак не прадугледжвае паставак на «Нафтан», сьведчыць дакумэнт, зь якім азнаёміўся Інтэрфакс.

У дакумэнце заяўленыя пастаўкі ў расейскія порты Новарасійск, Прыморск, Усць-Лугу, Козьміна. Пойдзе нафта ў напрамку Чэхіі, Славаччыны, Вугоршчыны, Нямеччыны, Польшчы, Кітаю.

Згодна з дакумэнтам, у трэцім квартале не прадугледжана паставак на Наваполацкі НПЗ (ААТ «Нафтан»), і толькі 2,36 млн тонаў —на Мазырскі НПЗ. У другім квартале ў графіку значыліся пастаўкі на Наваполацкі НПЗ і Мазырскі НПЗ у аб’ёме па 2,25 млн тонаў.

Міністэрства фінансаў ЗША 19 красавіка адмяніла дзейны з кастрычніка 2015 году мараторый на санкцыі ў дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім», яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасьці НПЗ «Нафтан». Паводле дадзеных міністэрства, да завяршэньня 45-дзённага пэрыяду 3 чэрвеня 2021 году былі дазволеныя толькі тыя апэрацыі з гэтымі кампаніямі, якія неабходныя для завяршэньня супрацоўніцтва зь імі.

Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі ў траўні перасталі адпраўляць сыравіну на «Нафтан», увесь аб’ём быў пастаўлены іншымі нетракарыстальнікамі (гэта значыць — тымі, якія не ўваходзяць, паводле тэрміналёгіі афіцыйнай статыстыкі, у лік асноўных).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG