Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі не хапае больш за 91 тысячу работнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Такія дадзеныя вынікаюць з агульнарэспубліканскага банку вакансій. Асаблівы недахоп адчуваецца ў мэдыках, будаўніках, кіроўцах.

У Беларусі не хапае больш за 91 тысячу работнікаў, вынікае з дадзеных агульнарэспубліканскага банку вакансій. Для параўнаньня: на 2 траўня было каля 81,4 тысяч прапаноў ад наймальнікаў. У краіне не хапае больш чым па 3 тысячы лекараў і мэдсясьцёр, піша Tut.by.

У банку вакансій на 20 чэрвеня разьмешчана 91 049 прапаноў ад наймальнікаў, 28,7 тысячы вакансій — на зарплату да 500 рублёў, пры тым, што наймальнікі, як правіла, у вакансіі паказваюць суму да выплаты падаткаў. Зарплату ад 1000 рублёў гатовыя плаціць амаль па 12,8 тысячы вакансій.

Для кіроўцаў аўтамабіляў — 3985 прапаноў па працы, зь іх 688 — з заробкам да 500 рублёў, трактарыстаў — 2551, электраманцёраў — 2170, прадаўцоў — 2183, кухараў — 1780, электрагазазваршчыкаў — 920, дарожных рабочых — 411. Патрабуецца нямала работнікаў і ў будаўнічую сфэру: муляраў — 996, тынкоўшчыкаў — 948, маляроў — 811.

У дэфіцыце па-ранейшаму мэдыкі, у Беларусі не хапае 3077 лекараў-спэцыялістаў, мэдсясьцёр — 3044, фэльчараў — 3044. Для санітарак адкрыта 1640 вакансій, у тым ліку ў вэтэрынарных установах. Пры гэтым ня ўся інфармацыя па вакансіях можа заставацца актуальнай — некаторыя прапановы там яшчэ з 2016 году.

Тое, што неактуальныя вакансіі сапраўды трапляюцца, пацьвердзіў начальнік упраўленьня палітыкі занятасьці Міністэрства працы Алег Токун.

«Тлумачэньне гэтаму простае: канкурэнцыя на рынку працы існуе, асабліва калі ўзровень аплаты па заяўленай вакансіі высокі. Цалкам магчыма, што вакансія, якая зацікавіла вас, паралельна зацікавіла яшчэ кагосьці. Сёньня банк вакансій абнаўляецца ў рэжыме онлайн, і мы імкнемся да таго, каб інфармацыя па неактуальных вакансіях як мага хутчэй выключалася».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG