Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся новы сэрвіс мэдыцынскіх онлайн-кансультацый з працоўнымі месцамі для рэпрэсаваных лекараў


Онлайн-плятформа «еЗдоровье»
Онлайн-плятформа «еЗдоровье»

На плятформе «еЗдоровье» адкрыўся новы сэрвіс онлайн-кансультацый — дзеля дапамогі мэдыкам, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі.

«еЗдоровье» стварае незалежныя працоўныя месцы для лекараў і прапануе якасную мэдычную дапамогу пацыентам. З дапамогай сэрвісу чалавек зь любога пункту сьвету можа атрымаць бясьпечную і ананімную кансультацыю прафэсіянала, а таксама па жаданьні зрабіць ахвяраваньне і дапамагчы лекарам Беларусі, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

Праект створаны камандамі плятформы «Голас» і Фонду мэдыцынскай салідарнасьці.

Як працуе сэрвіс?

  1. Трэба выбраць лекара і час кансультацыі;
  2. Пасьля заяўкі зьявіцца спасылка-запрашэньне на чат зь лекарам;
  3. Пасьля размовы лекар прышле заключэньне і рэкамэндацыі;
  4. У канцы кансультацыі прыйдзе спасылка, па якой можна зрабіць ахвяраваньне ў фонд мэдыцынскай салідарнасьці.

Фінансава дапамагчы лекарам можна і без онлайн-кансультацыі. Інфармацыя пра пацыентаў зашыфраваная і надзейна абароненая, плятформа не зьбірае пэрсанальных зьвестак, таму нават распрацоўнікі ня могуць ідэнтыфікаваць пацыента.

Цяпер на плятформе можна атрымаць кансультацыі:

  • тэрапэўта;
  • пэдыятра;
  • гастраэнтэроляга;
  • афтальмоляга;
  • гінэколяга;
  • псыхіятра;
  • псыхоляга;
  • анэстэзіёляга;
  • алерголяга;
  • эндакрыноляга;
  • траўматоляга-артапэда;
  • пэдыятра-кардыёляга.

Пералік спэцыяльнасьцяў пашыраецца, усе лекары ідэнтыфікаваныя. Кожны спэцыяліст дае мэдыцынскія дыплёмы і іншыя дакумэнты, якія сьведчаць кваліфікацыю. Праверкай спэцыялістаў займаецца Фонд мэдыцынскай салідарнасьці.

Са жніўня 2020 году праз палітычную сытуацыю звыш 5000 мэдычных работнікаў звольнілі з працы за выказваньне палітычнай і грамадзянскай пазыцыі, выступленьні за новыя справядлівыя выбары і супраць узурпацыі ўлады. Правядзеньне онлайн-кансультацый дазволіць прафэсіяналам несьці карысьць людзям і атрымліваць ад іх дапамогу, інфармуе плятформа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG