Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як адрэгавала на новыя санкцыі Беларуская валютна-фондавая біржа


Беларускі рубель на фоне даляра, ілюстрацыйнае фота

22 чэрвеня на фоне ўчорашніх навінаў аб увядзеньні новых санкцый супраць адказных за рэпрэсіі ў краіне беларускі рубель здаў да ўсіх асноўных замежных валютаў.

Як вынікае з таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы, курс даляра вырас на паўкапейкі, да 2,5368 рубля. Эўра ўмацавалася істотней — больш як на капейку, да 3,0185 рубля. Таргі расейскім рублём завершыліся неістотным ростам, да 3,4673 беларускага за 100 расейскіх.

Агулам ад пачатку чэрвеня даляр умацаваўся на 2,8 капейкі (пасьля адчувальнага падзеньня); курс эўра, наадварот, зьменшыўся на 4,5 капейкі; а сярэднеўзважаны курс расейскага рубля хістаўся ў межах арытмэтычнай хібнасьці.

Рэкордны курс даляра быў адначаны на таргах 7 красавіка — 2,6676 рубля.
Максымальны паказьнік эўра зафіксаваны сёлета ў студзені — тады лічба ўшчыльную наблізілася да 3,18.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG