Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк прагназуе ў 2021 годзе падзеньне беларускай эканомікі на 2,2%. Найгорш у рэгіёне


Стан эканомікі, ілюстрацыйнае фота
Стан эканомікі, ілюстрацыйнае фота

Згодна з справаздачай Сусьветнага банку, па выніках 2021 году ва Ўсходняй Эўропе прагназуецца рост эканомікі на 1,9% і на 2,8% — у наступным. У Цэнтральнай Азіі чакаецца аднаўленьне тэмпаў эканамічнага росту да 3,7% і 4,3% адпаведна.

Паводле дакладу Сусьветнага банку, на пачатку году амаль палова цэнтральных банкаў у рэгіёне Ўсходняй Эўропы сутыкнуліся з ростам інфляцыі, які перавысіў гранічныя значэньні. У некаторых краінах падвышаліся ключавыя стаўкі. Апрача таго, чакаецца частковая адмена пакетаў захадаў падаткова-бюджэтнай падтрымкі, прынятых у мэтах супрацьдзеяньня эканамічным узрушэньням, выкліканым пандэміяй.

Чакаецца, што з прычыны шырокамаштабных мер падаткова-бюджэтнага характару і скарачэньня аб’ёму вытворчасьці ў мінулым годзе памер дзяржаўнай запазычанасьці ва Ўсходняй Эўропе да канца 2022 году складзе 54% ВУП, што амаль на 15 працэнтных пунктаў вышэй, чым у 2019-м.

Паводле прагнозаў, у 2021 годзе эканоміка рэгіёну вырасьце на 3,9%, што вышэй за першапачатковыя чаканьні, збольшага дзякуючы паляпшэньню сытуацыі ў зоне эўра. Тым ня менш, як пішуць экспэрты Сусьветнага банку, пэрспэктывы застаюцца складанымі, прымаючы пад увагу абвастрэньне пандэміі, узмацненьне жорсткасьці макраэканамічнай палітыкі, а таксама рост палітычнай нявызначанасьці і геапалітычнай напружанасьці.

У Расеі, чыя эканоміка найбуйнейшая ў рэгіёне, у 2021 годзе чакаецца рост эканомікі на 3,2% дзякуючы ўнутранаму попыту і росту цэнаў на энэрганосьбіты. Пэрспэктывы азмрочваюцца ўзмацненьнем жорсткасьці макраэканамічнай палітыкі, а таксама эскаляцыяй геапалітычнай напружанасьці.

Што тычыцца Беларусі, Сусьветны банк робіць для эканомікі краіны ў 2021 годзе самы несуцяшальны прагноз у рэгіёне — 2,2% падзеньня ВУП (летась было мінус 0,9%). Асноўным фактарам рызыкі называюцца няясныя эканамічныя пэрспэктывы, фінансавыя ўзрушэньні і далейшы рост палітычнай нявызначанасьці.

На 2022 год прагноз для Беларусі крыху лепшы — прагназуецца эканамічны рост на 1,9% пры ўмове, калі тэрмінова будуць праведзеныя неабходныя рэформы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG