Глядзім, чаму расьце дэфіцыт бюджэту і якіх тратаў там найбольш.
У дзяржаўным канцэрне лічаць, што мытня павінна пільней кантраляваць імпарт адзеньня ў краіну, каб ня нішчыць беларускую лёгкую прамысловасьць.
Антыманапольны рэгулятар Францыі аштрафаваў карпарацыю Google на 220 мільёнаў эўра. Ведамства выявіла, што кампанія злоўжывала дамінуючым становішчам пры разьмяшчэнні онлайн-рэклямы.
Эўрапейскія авіякампаніі больш не карыстаюцца паветранай прасторай краіны. Але засталіся расейцы, туркі і нават амэрыканцы.
Улады Беларусі ўвялі дадатковае рэгуляваньне цэнаў на шэраг «сацыяльна-значных» прадуктаў харчаваньня.
Шматгадовае абмеркаваньне «лічбавага падатку», нарэшце, прывяло да пагадненьня паміж удзельнікамі групы G7. Пра гэта абвясьціў 5 чэрвеня брытанскі міністар фінансаў Рышы Сунак па выніках сустрэчы ў Лёндане са сваімі калегамі па «Вялікай сямёрцы».
З 4 чэрвеня Агенцтва бясьпекі палётаў Эўразьвязу EASA спыніла палёты эўрапейскіх авіякампаній над Беларусьсю.
Кампанія Ravensdown, якая пастаўляе каля паловы ўсіх угнаеньняў у Новую Зеляндыю, мяняе крыніцу паставак, паведаміла навазэляндзкае выданьне Stuff.
Дзейнасьць Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) у Беларусі цяпер забаранілі. Гэта зроблена ў адказ на ўведзеныя ўрадам ЗША санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў. Расказваем, што гэтая арганізацыя рабіла ў Беларусі.
Колькасьць авіялайнэраў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для палётаў у Эўрапейскі Зьвяз і церазь яго, пасьля інцыдэнту з Ryanair скарацілася з 420 да 253 рэйсаў у суткі.
Паводле справаздачы міністэрства фінансаў за студзень-красавік заплянаваны дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2021 год павялічаны да 6.038 мільярдаў рублёў
Іх увядуць у якасьці адказу на санкцыі Вашынгтона адносна буйных дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі.
З адмысловай заявай аб сытуацыі з Астравецкай атамнай электрастанцыяй выступіла камісарка Эўрапейскай камісіі ў справах энэргетыкі Кадры Сімсан.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў Маскву змагацца са злачыннымі групоўкамі, якія робяць кібэратакі супраць амэрыканскіх кампаній і аб’ектаў інфраструктуры, і не хаваць асоб, якія маюць дачыненьне да гэтых кібэратак.
У сераду выканаўчы дырэктар Wizz Air Ёжэф Варадзі раскрытыкаваў эўрапейскія ўрады за забарону палётаў над Беларусьсю ў адказ на прымусовую пасадку пасажырскага самалёту, заявіўшы, што такія дзеяньні зрабілі авіяцыю «цацкай палітыкі».
Менскі мясакамбінат (гандлёвая марка «Мясная дзяржава») падаў у эканамічны суд Менскай вобласьці заяву аб прызнаньні сябе эканамічна няплатаздольным.
3 чэрвеня ўступаюць у сілу адноўленыя санкцыі ЗША супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Як гэта мае працаваць.
Швэдзкая дзяржаўная сетка крамаў Systembolaget, якая мае манаполію на продаж алькагольных напояў, вырашыла спыніць продаж беларускага «Soviet Sparkling Wine» («Савецкае ігрыстае») у Швэцыі. Прычына ў тым, што была атрыманая інфармацыя пра магчымае парушэньне этычнага кодэксу Systembolaget.
Кампанія па вытворчасьці шынаў заявіла, што працягвае расьсьледаваньне парушэньняў правоў працоўных на Беларускім мэталюргічным заводзе, нягледзячы на тое, што кіраўніцтва беларускага холдынгу адмаўляе ўсе абвінавачаньні.
Беларускія эмігранты ў Польшчы не выключаюць блякаваньня мяжы зь Беларусьсю для грузавога транспарту. Такім чынам яны заклікаюць Эўразьвяз хутчэй увесьці эфэктыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Пра тое, што Менск неўзабаве атрымае другі транш крэдыту, было паведамлена пасьля сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы на мінулым тыдні.
У траўні на ўпраўленьні пошукавых сэйсмавыведных работ вытворчага аб’яднаньня «Беларуснафта» пачаліся затрыманьні, арышты і звальненьні. Першая прычына — супрацоўнікі стварылі закрыты тэлеграм-чат і абмяркоўвалі палітычныя падзеі ў Беларусі. Другая — удзел у восеньскіх пратэстах.
Замест 21 краіны дзяржаўная авіякампанія цяпер лятае толькі ў 9.
Колькасьць авіярэйсаў зь Менску ў Маскву павялічыцца з 6 да 10, паведаміў урад Расеі. Зноў пачнуць хадзіць цягнікі ў Маскву з Гомля і Полацку.
Эўразьвяз гаворыць пра калійную соль у кантэксьце магчымых адрасных эканамічных санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі. Паказваем месца калійнай солі ў беларускім экспарце.
Аўшрыне Арманайце, міністар эканомікі і інавацый Літвы, заявіла, што літоўскі парлямэнт прыняў заканадаўства, якое дазволіць амаль дзьвюм сотням зацікаўленых беларускіх кампаній перамясьціцца ў Літву і пачаць працу ў гэтай краіне.
Страціўшы эўрапейскі і ўкраінскі рынак пасьля забаронаў на палёты ў выніку скандалу з самалётам Ryanair 23 траўня, беларуская дзяржаўная авіякампанія-манапаліст запусьціла рэйс у сталіцу Башкартастану.
Пра падтрымку Беларусі ў выпадку ўвядзеньня новых эканамічных санкцый заявіў дырэктар Дэпартамэнту эканамічнага супрацоўніцтва МЗС РФ Дзьмітрый Бірычэўскі.
Эўразьвяз і Ўкраіна закрылася ня толькі ад пасажыраў «Белавія», але і ад беларускіх кампаній, якія займаюцца паветранымі грузаперавозкамі.
У Эўразьвязе пры абмеркаваньні эканамічных сэктаральных санкцый супраць уладаў Беларусі разглядаюць пытаньні экспарту калію і транзыту расейскага газу.
Самалётам Ryanair пасадзілі ў Бэрліне.
Нацыянальная беларуская авіякампанія «Белавія» не плянуе зьдзяйсьняць авіярэйсы ў Крым, пакуль не будзе прынята адпаведнае палітычнае рашэньне.
Акрамя «дарожных мапаў» з Расеяй, кіраўнік беларускага МЗС абвінаваціў Украіну і пракамэнтаваў далейшыя дзеяньні афіцыйнага Менску ў дачыненьні Соф’і Сапегі.
За гады кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі Масква выдаткавала ня менш за 100 мільярдаў даляраў для Беларусі, паводле зьвестак Міжнароднага валютнага фонду толькі за пэрыяд з 2005 па 2016 год. Як Расея больш за 26 гадоў падтрымлівала беларускі рэжым — у сюжэце тэлеканалу «Настоящее время».
А яшчэ ўчора на сустрэчы з Пуціным Лукашэнка хваліў Расею, што яна не дазваляла рэйсы ў аблёт Беларусі.
Авіякампанія «Белавія» ня будзе звальняць сваіх супрацоўнікаў, нягледзячы на тое, што ўсе суседнія краіны, апроч Расеі, закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў.
Ці атрымаў Лукашэнка ў Сочы падтрымку ад Пуціна? Ці не здасьць Лукашэнку Пуцін на перамовах з Байдэнам? Што атрымаў расейскі бок аб беларускага госьця?
«Беларуская нафтавая кампанія» (БНК) ня мае намеру спыняць пастаўкі бэнзіну А-95 ва Ўкраіну, аднак кампанія можа скараціць аб’ёмы з прычыны рамонту Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.
Наколькі эфэктыўнымі могуць быць падобныя санкцыі і ці могуць яны паўплываць на палітыку Лукашэнкі, разважае беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.
На ютуб-канале NEXTA зьявіўся фільм «Залатое дно – 2». У ім каманда блогера Сьцяпана Пуцілы расказвае пра схемы, якімі, як сьцьвярджаюць аўтары, карыстаюцца ўлады Беларусі і набліжаныя да іх бізнэсоўцы.
Намесьнік міністра эканомікі Ўкраіны Тарас Качка заяўляе, што Беларусь неабгрунтавана ўвяла на паўгода «ручное кіраваньне» пастаўкамі ўкраінскай прадукцыі на беларускі рынак.
Раніцай 28 траўня француская кампанія AirFrance адмяніла ўжо трэці рэйс у Маскву. Прычына гэтай адмены не называецца, але папярэднія два рэйсы адмянілі, бо Расея не ўзгадніла маршрут, які абмінаў Беларусь. Іншыя рэйсы ў Маскве прынялі.
Дачыннае прадпрыемства «Беларускай нафтавай кампаніі» ва Ўкраіне спыніла продаж аўтамабільнага бэнзіну А-95.
Да гэтага рашэньня беларускія самалёты маглі ляцець праз Украіну ў трэція краіны.
Менск заклікае Маскву адкрыць для беларускага авіяперавозчыка новыя напрамкі ў Расеі.
Уведзеныя ў адказ на захоп Беларусьсю самалёта Ryanair санкцыі — толькі пачатак, заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас і падкрэсьліў, што час дыялёгу з Аляксандрам Лукашэнкам прайшоў.
На фоне абвастрэньня стасункаў Беларусі і Эўразьвязу Свабода паглядзела, якія краіны набываюць стратэгічныя для беларускага экспарту прадукты.
Авіяцыйная блякада, якую вось-вось учыніць Беларусі Эўразьвяз, можа ўдарыць ня толькі па «Белавія», але і па галоўным аэрапорце краіны.
Нямеччына заявіла ў чацьвер, што прапанаваныя Эўразьвязам эканамічныя санкцыі адносна Беларусі нанясуць шкоду фінансавым апэрацыям краіны, паведамляе выданьне The Economic Times
Дзьмітры Кудзялевіч далучыўся да галадоўкі ў Варшаве і расказаў, якія санкцыі сапраўды патрэбны, каб улада ў Беларусі зьмянілася на дэмакратычную. Агулам у галадаваньні ўжо 5 чалавек.
Загрузіць яшчэ