Пасьля інцыдэнту з самалётам Ryanair неба Беларусі сталі абмінаць 40% рэйсаў

Колькасьць авіялайнэраў, якія выкарыстоўваюць паветраную прастору Беларусі для палётаў у Эўрапейскі Зьвяз і празь яго, пасьля інцыдэнту з Ryanair скарацілася з 420 да 253 рэйсаў за дзень, паведаміў «РИА Новости» прадстаўнік Эўрапейскай арганізацыі бясьпекі паветранай навігацыі Eurocontrol.

«За апошнія сем дзён у сярэднім паветраны трафік дасягаў 253 рэйсаў за дзень. Цягам сямі дзён да 20 траўня, г.зн. двума тыднямі раней, паказьнік трафіку складаў каля 420 рэйсаў за дзень», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён патлумачыў, што гаворка ідзе пра ўсе рэйсы над Беларусьсю — як у Эўразьвяз, так і транзытам цераз ЭЗ.

Прадстаўнік «Эўракантролю» таксама дадаў, што цяпер празь Беларусь працягваюць лятаць у асноўным неэўрапейскія перавозьнікі.

​
XS
SM
MD
LG