Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі спынілі продаж беларускага «шампанскага»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Швэдзкая дзяржаўная сетка крамаў Systembolaget, якая мае манаполію на продаж алькагольных напояў, вырашыла спыніць продаж беларускага «Soviet Sparkling Wine» («Савецкае ігрыстае») у Швэцыі. Прычына ў тым, што была атрыманая інфармацыя пра магчымае парушэньне этычнага кодэксу Systembolaget.

Пра гэта паведамляецца на сайце Швэдзкай тэлевізіі SVT.

У прэс-рэлізе Systembolaget піша, што вытворца не выконвае некаторыя пункты этычнага кодэксу, і лічыць гэтае пытаньне крытычным.

З прычыны палітычнай сытуацыі немагчыма правесьці праверку на месцы. Таму продаж пеністага віна прыпыняецца да такой праверкі.

«Systembolaget сочыць за разьвіцьцём падзеяў у Беларусі, а таксама за палітыкай ЭЗ і Швэцыі ў дачыненьні да Беларусі, якая грунтуецца на выразнай пазыцыі ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону», — сказана ў прэс-рэлізе Systembolaget.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG