Графік экспарту расейскай нафты на трэці квартал 2021 году не прадугледжвае паставак на «Нафтан», сьведчыць дакумэнт, зь якім азнаёміўся «Інтэрфакс».
Рынкавыя каціроўкі беларускіх эўрабондаў зьніжаюцца, цяпер цэны на іх яшчэ мацней будуць залежаць ад паводзінаў Расеі на рынку.
Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Глядзім, што за набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцы трапілі ў сьпіс.
Эўразьвяз увёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. Хто трапіў у сьпіс і што пра іх вядома.
Эўразійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) тлумачыць бягучае паскарэньне росту беларускай эканомікі эфэктам нізкай базы мінулага году і прагназуе прыкметнае запаволеньне тэмпаў росту ВУП у другім паўгодзьдзі.
Аляксандар Чарвякоў і ягоны намесьнік у міністэрстве сьцьвярджаюць, што эканоміка дзяржавы нават пасьля ўвядзеньня санкцый дэманструе рост.
Такія дадзеныя вынікаюць з агульнарэспубліканскага банку вакансій. Асаблівы недахоп адчуваецца ў мэдыках, будаўніках, кіроўцах.
Беларускі бок ня будзе прымаць самалёты, якія ляцяць цераз Украіну. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы пра наведваньне Аляксандрам Лукашэнкам 2-га дзіцячага шпіталя ў Менску.
Пакуль беларусам даступныя 4 авіякірункі — Турэччына, Эгіпет, ААЭ і Грузія. Магчымыя пералёты на некаторыя папулярныя курорты праз Стамбул, але гэта дорага і нязручна.
У рэзалюцыі Эўрапарлямэнту наконт Беларусі прысутнічае, сярод іншага, заклік разгледзець магчымасьць адключэньня беларускіх банкаў ад плацёжнай сыстэмы SWIFT. Глядзім, ці рэальна гэта.
Санкцыі маюць закрануць тры галіны беларускай эканомікі: банкаўскую, калійную і нафтавую.
Бізнэсовец Уладзімер Пефціеў стаў кліентам амэрыканскай юрыдычнай фірмы Steptoe & Johnson, якая займаецца лабіяваньнем у Кангрэсе ЗША.
Міністар энэргетыкі Ўкраіны Герман Галушчанка заявіў, што ўкраінская энэргетычная сыстэма ўжо з наступнага году будзе працаваць аўтаномна ад энэргасыстэм Расеі і Беларусі пры ўмове стабільнага ацяпляльнага сэзону 2021/2022 гадоў.
Сабралі 10 лічбаў, якія сьведчаць пра тое, як зьмянілася Беларусь за год.
Беларуская кампанія Wargaming, вядомая распрацоўкай гульні World of Tanks, купіла 76 кватэр у навабудзе на праспэкце Канстытуцыі ў дзелавым цэнтры Вільні.
«Мы зможам законна баставаць». Як на «Гродна Азоце» звальняюць сябраў незалежнага прафсаюзу
«І мы лічым, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народу — гэта правесьці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары», — заявіла намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.
У Менск з Багдада чатыры разы на тыдзень прылятае вялікі авіялайнэр. Хто сустракае пасажыраў і што адбываецца з гэтымі людзьмі далей?
Група найбагацейшых краін сьвету G7 і Белы дом абвясьцілі аб глябальнай інфраструктурнай ініцыятыве, якая можа сапсаваць кітайскія пляны ў стварэньні праекту «Адзін пояс, адзін шлях».
Падчас абсьледаваньня адзінага ў Наваполацку мосту празь Дзьвіну выявілі дэфэкты, якія могуць прывесьці «да разбурэньня пралётных збудаваньняў».
Што такое «іншыя дзелавыя паслугі», абарот якіх складае 1,7 мільярда даляраў на год? Разьбіраемся.
Рост цэнаў мае не перавысіць 4,9% у параўнаньні з канцом лютага 2021 году.
Улады першапачаткова закладалі паказьнік інфляцыі, ня большы за 5%.
Крымінальнай справы па факце забойства Аляксандра Тарайкоўскага падчас разгону пратэстаў у жніўні 2020 году не завялі.
16 чэрвеня Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін правядуць перамовы ў Жэнэве. У Белым доме заявілі, што падчас перамоваў закрануць падзеі ў Беларусі. Глядзім, чым Беларусь гандлюе з ЗША.
Кампанія Siemens Energy працягвае выконваць замову беларускіх на пастаўку 16 газавых турбінаў і частку зь іх ужо даставіла ў Беларусь, хоць незразумела, хто за гэта заплаціць.
Кіраўніца спраў выканаўчага камітэту Стрыйскай гарадзкой рады Аксана Затварніцкая заплаціць 510 грыўняў штрафу і 454 грыўняў судовага збору за парушэньне рэжыму сакрэтнасьці пры арганізацыі сустрэчаў з грамадзянамі замежных дзяржаў (агулам 35 даляраў у эквіваленце).
З 1 ліпеня мытня зможа атрымліваць ад банкаў інфармацыю пра рахункі грамадзян, рэшту і рух грошай на іх, маёмасьць, якая захоўваецца ў банках.
Увесь мінулы тыдзень рубель умацоўваўся да даляра, а эўра абнавіў гістарычны мінімум і апусьціўся да 3038 рублёў. Разьбіраемся, з чым гэта зьвязана.
Згодна з справаздачай Сусьветнага банку, па выніках 2021 году ва Ўсходняй Эўропе прагназуецца рост эканомікі на 1,9% і на 2,8% — у наступным. У Цэнтральнай Азіі чакаецца аднаўленьне тэмпаў эканамічнага росту да 3,7% і 4,3% адпаведна.
Фінансавым арганізацыям ЗША забаронена ўдзельнічаць у разьмяшчэньні на першасным рынку рублёвых або нерублёвых аблігацыяў, выпушчаных пасьля панядзелка 14 чэрвеня, Банкам Расеі, расейскім Фондам нацыянальнага дабрабыту альбо Міністэрствам фінансаў РФ.
У Кітаі разважаюць, ці варта пашыраць тэхналягічную і эканамічную супрацу з афіцыйным Менскам, а таксама гавораць пра ўплыў Расеі на Беларусь, зь якім неабходна лічыцца.
Прэмʼер-міністар Францыі ў 2007-2012 гады Франсуа Фіён вылучаны ў раду дырэктараў расейскай дзяржкампаніі «Зарубежнефть». Адпаведнае распараджэньне ўраду апублікаванае 11 чэрвеня на партале прававой інфармацыі.
Антыманапольны камітэт Украіны дазволіў дзяржаўнай кампаніі «Укртранснафта» набыць у кіраваньне актывы прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс» (г.Роўна), кантрольны пакет акцый якога належаў беларускаму бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю.
Яшчэ ў лютым урад замарозіў цэны на 62 значныя тавары. Глядзім, як вырасьлі цэны на гэтыя прадукты ў траўні.
Яшчэ са студзеня ўлады пачалі пагражаць замежным кампаніям, якія працуюць у Беларусі. Гэта такі своеасаблівы адказ на санкцыі Захаду. Глядзім, што гэтыя кампаніі робяць і колькі там працуе людзей.
З улікам рызык для выкананьня бюджэту неабходна скасаваць шэраг падатковых ільготаў, заявіў першы намесьнік міністра фінансаў Дзьмітры Кійко ў ведамасным часопісе «Фінансы, улік, аўдыт».
Найбуйнейшы ў сьвеце мясаперапрацоўчы канцэрн JBS заплаціў хакерам пасьля кібэратакі выкуп памерам 11 мільёнаў даляраў.
Японія таксама прыняла рашэньне закрыць сваю паветраную прастору для беларускай авіякампаніі «Белавія» і не прымаць яе рэйсы, у тым ліку чартэрныя.
У адказ на санкцыі ЭЗ прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка прыгразіў адмовіцца ад заходніх тэхналёгій і тавараў. Глядзім, што Беларусь закупляе ў краінах Эўразьвязу.
Афіцыйная прычына — рамонт на нафтаправодзе «Дружба».
Украіна прыгразіла афіцыйнаму Менску «зрабіць балюча» за запрашэньне прадстаўнікоў самаабвешчанай ЛНР у Менск. Глядзім, як гэта можа адбіцца на эканоміцы.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла аб узмацненьні аховы мяжы зь Беларусьсю і на рачных участках, пачаўшы суправаджаць усе беларускія баржы, якія перасякаюць мяжу з Украінай па Прыпяці і Дняпры.
Невырашальныя праблемы менскай крамы «Будзьма» прывялі яе да закрыцьця — яна дапрацоўвае апошнія дні.
Доктар эканамічных навук і кіраўнік Цэнтру дасьледаваньняў постындустрыяльнага грамадзтва Ўладзіслаў Іназемцаў расказаў тэлеканалу «Настоящее время» пра Дзьмітрыя Мазепіна і ягоны бізнэс.
Глядзім, чаму расьце дэфіцыт бюджэту і якіх тратаў там найбольш.
У дзяржаўным канцэрне лічаць, што мытня павінна пільней кантраляваць імпарт адзеньня ў краіну, каб ня нішчыць беларускую лёгкую прамысловасьць.
Антыманапольны рэгулятар Францыі аштрафаваў карпарацыю Google на 220 мільёнаў эўра. Ведамства выявіла, што кампанія злоўжывала дамінуючым становішчам пры разьмяшчэнні онлайн-рэклямы.
Эўрапейскія авіякампаніі больш не карыстаюцца паветранай прасторай краіны. Але засталіся расейцы, туркі і нават амэрыканцы.
Улады Беларусі ўвялі дадатковае рэгуляваньне цэнаў на шэраг «сацыяльна-значных» прадуктаў харчаваньня.
Загрузіць яшчэ