Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі пашырыў кантроль за цэнамі на «сацыяльна-значныя» харчы


Гародніна, ілюстрацыйнае фота

Улады Беларусі ўвялі дадатковае рэгуляваньне цэнаў на шэраг «сацыяльна-значных» прадуктаў харчаваньня.

Як вынікае з паведамленьня на сайце Міністэрства антыманамольнага рэгуляваньня і гандлю, у гэтым пераліку крупы ячныя, субпрадукты мясныя харчовыя, каўбаса паўвэнджаная і варана-вэнджаная, ялавічына тушаная кансэрваваная, сьвініна тушаная кансэрваваная, рыба жывая і марожаная, маргарын, часнык, перац салодкі, кава распушчальная, гарбата чорная, соль харчовая.

Таксама дазваляецца максымальная надбаўка ня больш за 25% на сыр, муку пшанічную, сухія макаронныя вырабы, кансэрвы з рыбы, рыс, крупы манныя і прасяныя, шматкі аўсяныя, бульбу і сьвежую гародніну (буракі, моркву, капусту белакачанную, цыбулю рэпчатую, агуркі, памідоры), яблыкі.

Такі крок тлумачыцца ростам сусьветных коштаў на прадукты харчаваньня і паскарэньнем гадавога прыросту спажывецкіх цэнаў у Беларусі.

Некалькі дзясяткаў харчовых пазыцый узятыя пад пільны кантроль гандлёвага ведамства і ўраду яшчэ летась.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG