Дзьве новыя краіны ўвайшлі ў дзясятку найгоршых месцаў для працоўных — Беларусь і М’янма.
На думку кіраўніка РАН, Эўразьвяз мусіць плаціць суседняй Беларусі за тое, што яе лясы ачышчаюць паветра на кантынэнце.
Паўгода разьлікі санаторыя, зьвязанага з Лукашэнкам, былі пад забаронай.
Standard & Poor’s (S & P) пацьвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «В» з нэгатыўным прагнозам.
Украіна адмовілася ад шматгадовага мараторыю на продаж сельскагаспадарчай зямлі, адкрыўшы зямельны рынак ад 1 ліпеня.
Міністар энэргетыкі заявіў, што рашэньне аб пастаўках мае прыняць парлямэнт Казахстану.
Сэктаральныя санкцыі закранулі, сярод іншага, і тытунёвы бізнэс у Беларусі. Глядзім, як гэта на ім адаб’ецца.
Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала справадачу аб выкананьні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за студзень–травень 2021 году.
Аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў тлумачыць, што страціць Беларусь ад прыпыненьня сяброўства ў праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».
Падчас паездкі ў штат Вісконсін прэзыдэнт ЗША выступіў з прамовай, прысьвечанай двупартыйнаму пагадненьню аб інвэстыцыях у інфраструктуру.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 23 верасьня.
Украіна ў межах тэхнічнага пагадненьня аб узаемадапамозе ў выпадку надзвычайных ці аварыйных сытуацый паставіла ў Беларусь 0,3 мільёна кіляват-гадзін.
У новым прагнозе рэгіянальных пэрспэктываў рост беларускай эканомікі складае 0,5% у 2021 і 2022 гадах, што ўдвая менш (на 0,5 працэнтных пунткаў), чым у міналагодняй верасьнёўскай справаздачы. Гэта найменшы паказьнік у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба мяркуе, што заява Менску аб выхадзе з праграмы Эўрапейскага Зьвязу «Ўсходняе партнэрства» зьяўляецца гістарычнай памылкай.
Будаўнічыя работы на падводным адрэзку пачаліся ў дацкіх водах, непадалёк ад выспы Борнхальм у Балтыйскім моры. Калі дазволіць надвор’е, то трубаправод пабудуюць яшчэ сёлета.
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць трох беларускіх банкаў. Глядзім, чым гэта пагражае банкаўскай сфэры.
Звыш 390 тысяч беларусаў маюць за месяц меней даходаў, чым складае пражытковы мінімум.
Паводле зьвестак агенцтва Bloomberg, ЗША і Нямеччына імкнуцца павялічыць падтрымку Ўкраіны, каб зьмякчыць наступствы завяршэньня газаправоду «Паўночны паток – 2»
Ад 1 ліпеня ўвядуць зьмены ў вылічэньні заробкаў бюджэтнікаў. Таксама чакаюцца новаўвядзеньні на валютным рынку. У наступным месяцы беларусы атрымаюць «жыроўкі» паводле новых тарыфаў, а чыноўнікі чарговым разам пералічаць дармаедаў.
Апошні тыдзень чэрвеня ў менскіх судах пачаліся грамадзянскія працэсы па пазовах пракурораў Менску ў інтарэсах «Менсктрансу» да асуджанных палітзьняволеных.
Паводле дасьледаваньня DW Украіна здолела знайсьці альтэрнатыўныя шляхі кампэнсацыі скарачэньня паставак паліва і палётаў "Белавіа"
Генэральны дырэктар LTG Мантас Бартушка падкрэсьліў, што перавозкі беларускіх грузаў заўсёды разглядаліся як высокарызыкоўныя, таму прадпрыемства займаецца дывэрсыфікацыяй свайго бізнэсу.
Пасьля таго, як у сярэдзіне чэрвеня Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка справаў Віктара Шэймана, прадстаўнік санаторыю «Беларусь» у Друскеніках заяўляе, што няма ніякіх прычын, каб санаторый не працаваў і каб яго рахункі ў банку заставаліся заблякаваныя, паведамляе партал delfi.lt.
Новыя санкцыі ЭЗ разьлічаныя на тое, каб вывесьці з гульні дойных кароваў эканомікі Беларусі, яны скіраваныя супраць некаторых найбольш важных эканамічных сэктараў краіны, супраць самых багатых і ўплывовых прыхільнікаў рэжыму, лічаць аналітыкі Цэнтральнай службы навінаў RFE/RL.
«Санкцыйны ціск Захаду на Менск разглядаецца як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы», — заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава
Саміт ЭЗ вырашыў працягнуць санкцыі ў дачыненьні да Расеі, уведзеныя з прычыны анэксіі Крыму і баявых дзеяньняў у Данбасе. Пра гэта паведаміў старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль.
Старшыня Цэнтру лібэральных стратэгій Іван Крыстэў падчас міжнароднай канфэрэнцыі GLOBSEC у Браціславе расказаў Радыё Свабода, чаму Беларусі будзе недастаткова пазьбягаць памылак, зробленых краінамі Цэнтральнай Эўропы, і якія тры стымулы для беларусаў ён бы стварыў, калі б кіраваў Эўразьвязам.
24 чэрвеня Эўразьвяз увёў сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі.
Паводле прэс-службы гандлёвай кампаніі 21veк.by, абаронцы топ-мэнэджараў прысутнічалі падчас допытаў, а таксама змаглі сустрэцца з затрыманымі асабіста.
Старшы навуковы супрацоўнік Beroc Леў Львоўскі аналізуе аспэкты і акалічнасьці ўведзеных Эўразьвязам санкцыяў, адказвае на пытаньне, ці магчыма будзе іх абысьці, і прагназуе, як Расея будзе выкарыстоўваць гэтую сытуацыю.
Авіяцыйная галіна Беларусі праз санкцыі губляе 10,3 млн даляраў у месяц.
МЗС Беларусі адказала на сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу.
Беларуская калійная кампанія (БКК, трэйдар Беларуськалія) працягне працу пасьля ўвядзеньня сэктаральных санкцый ЭЗ у дачыненьні да беларускага хлорыстага калію і будзе імкнуцца выканаць абавязацельствы перад пакупнікамі.
Расейскі бізнэсовец Міхаіл Гуцэрыеў, які праз групу «Сафмар» кантралюе нафтавую кампанію «Русснефть», прыняў рашэньне пакінуць яе раду дырэктараў.
ЭЗ увёў сэктаральныя санкцыі адносна калійнай вытворчасьці Беларусі. Глядзім, куды Беларусь прадае гэтую прадукцыю.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе ў Сьвіслацкім раёне Горадзеншчыны заявіў, што было б нядрэнна давесьці ўзровень сярэдняга заробку ў Беларусі да 700–800 даляраў на месяц. А яшчэ лепш, калі ён дасягне 1000 даляраў.
Рада Эўразьвязу ўвяла сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, якія раней на гэтым тыдні зацьвердзілі амбасадары ЭЗ. Санкцыі тычацца нафтапрадуктаў, калійных угнаеньняў і доступу да рынкаў капіталу ЭЗ.
23 чэрвеня а 21:39 на Лукомскай ДРЭС ня вытрымаў сьпёкі і разбурыўся трансфарматар напругі, праз што адключылася ўся станцыя.
Абмяркоўваем першыя наступствы санкцый з Анатолем Котавым, сябрам Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, адказным за зьнешнюю палітыку і гандаль, былым супрацоўнікам кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі.
У студзені Алексін ужо пазбаўляўся часткі сваіх актываў, перапісваючы іх на сваякоў.
Якія праекты рэалізуюцца ў Беларусі на замежныя грошы ў чарнобыльскіх раёнах.
21 чэрвеня ЭЗ зацьвердзіў чарговы пакет санкцый. У сьпіс трапілі два буйныя прамысловыя гіганты: МАЗ і БелАЗ. Глядзім, ці карысталася попытам іхная прадукцыя ў краінах ЭЗ.
Новыя санкцыйныя меры ў дачыненьні да шэрагу беларускіх кампаній і фізычных асобаў прывялі да істотнага падзеньня цэнаў на суверэнныя эўрааблігацыі Беларусі.
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка выступіў з заявай пра разьвіцьцё беларускага ВПК 23 чэрвеня ў Менску на 10-й міжнароднай выставе ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі MILEX-2021.
Партал TUT.BY апублікаваў афіцыйны камэнтар онлайн-гіпэрмаркета 21vek.by наконт сёньняшніх падзеяў.
Па яго словах, людзі, якія ўводзілі санкцыі, не ўяўляюць, што адбываецца ў краіне.
22 чэрвеня на фоне ўчорашніх навінаў аб увядзеньні новых санкцый супраць адказных за рэпрэсіі ў краіне беларускі рубель здаў да ўсіх асноўных замежных валютаў.
МЗС піша: «Блюзнерства, што чарговая санкцыйная агрэсія разьвязана групай заходніх краін менавіта ў дзень памяці і смутку, калі 80 гадоў таму „аб’яднаная Эўропа“ на чале з гітлераўскай Нямеччынай напала на Савецкі Саюз».
Яшчэ ў адной кампаніі Аляксандар Шатроў канчаткова выйшаў са сьпісу ўласьнікаў.
Загрузіць яшчэ