Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны за карупцыю экс-прэм’ер Францыі атрымаў пасаду ў расейскай дзяржкампаніі


Франсуа Фіён

Прэмʼер-міністар Францыі ў 2007-2012 гады Франсуа Фіён вылучаны ў раду дырэктараў расейскай дзяржкампаніі «Зарубежнефть». Адпаведнае распараджэньне ўраду апублікаванае 11 чэрвеня на партале прававой інфармацыі.

У дакумэнце Фіёна называюць прэзыдэнтам кампаніі Apteras Sarl.

Фіён працаваў ва ўрадзе Францыі з пачатку нулявых гадоў. У чэрвені 2020 года яго прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўленьня волі па справе аб растраце. Па вэрсіі сьледзтва, Фіён фіктыўна працаўладкаваў сваю жонку і дзяцей на дзяржслужбу, яны гадамі атрымлівалі зарплату зь бюджэту. Тры гады Фіён павінен адбыць ўмоўна, яшчэ два — у турме.

Францускія СМІ неаднаразова расказвалі аб сяброўскіх адносінах Фіёна і Ўладзіміра Пуціна. Фіён з Пуціным на «ты», іх зьвязваюць даўнія і шчыльныя сувязі. Фіён і Пуцін «па-сапраўднаму паважаюць адзін аднаго», пісаў штотыднёвік LʼExpress. Ужо пасьля адстаўкі з пасады кіраўніка ўрада расейскі лідэр запрашаў Фіёна на сваю падмаскоўную дачу. Таксама Фіён неаднаразова езьдзіў на Валдайскі форум і іншыя мерапрыемствы, якія ладзілі расейскія ўлады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG