Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G7: Буйныя IT-карпарацыі з гэтага часу будуць па-новаму плаціць падаткі


Удзельнікі міністэрскай сустрэчы прадстаўнікоў дзяржаў-членаў групы G7, Лёндан, 5 чэрвеня 2021 году
Удзельнікі міністэрскай сустрэчы прадстаўнікоў дзяржаў-членаў групы G7, Лёндан, 5 чэрвеня 2021 году

Шматгадовае абмеркаваньне «лічбавага падатку», нарэшце, прывяло да пагадненьня паміж удзельнікамі групы G7. Пра гэта абвясьціў 5 чэрвеня брытанскі міністар фінансаў Рышы Сунак па выніках сустрэчы ў Лёндане са сваімі калегамі па «Вялікай сямёрцы».

«Міністры фінансаў G7 дасягнулі гістарычнага пагадненьня аб рэфармаваньні сусьветнай падатковай сыстэмы для таго, каб яна адпавядала глябальнаму лічбаваму стагодзьдзю», — падкрэсьліў Сунак.

Гаворка ідзе пра тое, каб пакончыць з становішчам, калі буйныя IT-карпарацыі — Apple, Google, Amazon і іншыя, плацяць падатак толькі па месцы сваёй рэгістрацыі, але не ў краінах, дзе атрымліваюць прыбытак. Да гэтага часу сярод шматлікіх кампаній было прынята рэгістраваць свае штаб-кватэры ў краінах з больш нізкімі падаткамі.

Адзіная стаўка падатку буйных карпарацый на прыбытак, як чакаецца, павінна скласьці ня менш як 15 працэнтаў.

«Падатковай рэвалюцыяй» назваў дасягнутую дамоўленасьць міністар фінансаў Нямеччыны Олаф Шольц. Як адзначае DW, пагадненьне паміж прамыслова разьвітымі краінамі цяпер павінны прыняць і іншыя дзяржавы, у прыватнасьці, «вялікая дваццатка», пасяджэньне якой пройдзе ў ліпені ў Вэнэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG