Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва спрасьціла законы: цяпер беларускім кампаніям будзе пераехаць туды лягчэй


Доля ІТ і бізнэсу ў эканоміцы Беларусі
Доля ІТ і бізнэсу ў эканоміцы Беларусі

Аўшрыне Арманайце, міністар эканомікі і інавацый Літвы, заявіла, што літоўскі парлямэнт прыняў заканадаўства, якое дазволіць амаль дзьвюм сотням зацікаўленых беларускіх кампаній перамясьціцца ў Літву і пачаць працу ў гэтай краіне.

«У прынцыпе, новае заканадаўства датычыць бізнэсаў з трэціх краін, якія не належаць да ЭЗ, — заявіла Арманайце карэспандэнту Свабоды ў Брусэлі. — Але зразумела, што найбольш зацікаўленыя ў пераезьдзе ў Літву якраз беларускія кампаніі. Ужо маем 80 беларускіх кампаній, якія пераехалі або знаходзяцца ў працэсе пераезду ў Літву, і 100 наступных, якія зацікаўленыя ў рэлякацыі».

Арманайце адзначыла, што ад пачатку пратэстаў у Беларусі аб плянах уладкавацца ў Літве заявілі такія беларускія кампаніі, як Epam Systems, Wargaming, Flo Health, Coherent Solutions, Godel Technologies.

  • Прынятае заканадаўства, падкрэсьліла міністар, дазваляе «гладкі аўтаматычны працэс» перамяшчэньня ў Літву беларускіх працаўнікоў і іхных сем’яў, якія «могуць бясьпечна наладзіць сабе жыцьцё ў Літве, адначасова будучы блізка ад сваёй роднай краіны».
  • Умова рэлякацыі ўсіх працаўнікоў і іхных сем’яў — інвэставаньне кампаніяй ня менш як 1,5 мільёна эўра ў эканоміку Літвы, «што не зьяўляецца вялікай сумай, асабліва для ІТ-кампаній», — дадала Арманайце.

Адказваючы на пытаньне, ці не заахвочвае такім чынам Літва «ўцечку мазгоў» зь Беларусі, Арманайце сказала:

«Беларускі дыктатар Лукашэнка выштурхоўвае гэтую бізнэсовую супольнасьць з краіны. Мы ў асноўным адкрываем нашы межы і нашы рынкі для іх, каб яны маглі тут бясьпечна жыць. І я шчыра веру, што гэтыя людзі змогуць вярнуцца дадому, калі там заквітнее дэмакратыя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG