Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальнікаў онлайн-крамы 21vek.by затрымалі, крама працягвае працаваць


Будынак КДБ Беларусі ў Менску

Партал TUT.BY апублікаваў афіцыйны камэнтар онлайн-гіпэрмаркета 21vek.by наконт сёньняшніх падзеяў.

Паводле камэнтара, у галаўны офіс кампаніі на праспэкце Пераможцаў сёньня днём прыходзілі супрацоўнікі КДБ (раней паведамлялася, што гэта быў ДФР), якія да вечара праводзілі там ператрус, былі канфіскаваныя дакумэнты. Увесь гэты час каля 250 працаўнікоў заставаліся бяз сродкаў сувязі.

Заснавальнікаў кампаніі Сяргея Вайніловіча, Паўла Матусевіча і Івана Плюгачова затрымалі, іх статус на гэты момант дакладна не вядомы. Кіраўніцтва кампаніі супрацоўнічае са сьледзтвам.

Усе сэрвісы кампаніі працавалі і працягваюць працаваць у штатным рэжыме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG