Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Галоўчанка: Беларусь умацоўвае абараназдольнасьць ва ўмовах эканамічнай агрэсіі


Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка.
Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка.

Прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка выступіў з заявай пра разьвіцьцё беларускага ВПК 23 чэрвеня ў Менску на 10-й міжнароднай выставе ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі MILEX-2021.

Яго цытуе агенцтва «Інтэрфакс»:

«Беларусь праводзіць міралюбівы замежнапалітычны курс. Мы заўсёды заклікалі да новай разрадкі на кантынэнце, стварэньня новай усёабдымнай сыстэмы эўрапейскай бясьпекі, мы заўсёды імкнуліся і пацьвярджаем сваё імкненьне ўмацоўваць добрыя ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі і народамі. Разам з гэтым і няпростае становішча ў сьвеце, і чарговыя спробы агрэсіі прымушаюць нас канцэнтраваць увагу на праблематыцы ўмацаваньня абараназдольнасьці», — заявіў Галоўчанка.

Раман Галоўчанка дадаў, што Беларусь захавала і памножыла спадчыну савецкага ВПК, дзякуючы карпатлівай працы, таленту беларускіх распрацоўнікаў.

«Пытаньні тэхналягічнай бясьпекі дзяржавы, асабліва ў такой сфэры, як абараназдольнасьць, несумненна, носяць надзвычай важны характар. Калі хочаце, гэта пытаньне — адна з частак дзяржаўнага сувэрэнітэту. Забесьпячэньне тэхналягічнай незалежнасьці, імпартазамяшчэньне, разьвіцьцё прамысловай каапэрацыі з нашымі стратэгічнымі саюзьнікамі становіцца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі ў вайскова-тэхнічнай сфэры», — сказаў Галоўчанка.

На выставе MILEX-2021 прадстаўлена больш за 300 узораў найноўшых відаў узбраеньняў, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі ад Беларусі, 177 зь іх — упершыню, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG