А яшчэ Re1ikt і Znich. Сёлета будзе трыццаты фэстываль «музыкі маладой Беларусі» пад Беластокам.
На вечарыне 14 траўня прэзэнтуюць ягоную кнігу пра Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне.
Марозіва зрабілі з разьліку на турыстаў як прадукт, якога больш нідзе няма. Этыкетка аздобленая па-беларуску, але на зваротным боку ўтрымлівае «слоўнік» — «фразы каб любіць Беларусь і выжыць у ёй», напісаныя на беларускай лацінцы і перакладзеныя на ангельскую.
Гутарка з музыкам Сяргеем Доўгушавым, лідэрам гурту «Vuraj» і кіраўніком розных музычных праектаў, ангажаваўся ў краўфандынгавае выданьне «Новага Запавету» ў перакладзе мовазнаўцы і філёляга Фёдара Клімчука на заходнепалескую гаворку.
Падчас рамонту ў Палацы чыгуначнікаў у Менску рабочыя хаваюць пад гіпсакардон манумэнтальны росьпіс 1978 году. Дырэктар тлумачыць, што рэканструкцыя каштавала б занадта дорага.
У нядзелю, 12 траўня, у Тэль-Авіве афіцыйна адкрываюцца мерапрыемствы тыдня «Эўравізіі». Мерапрыемствы будуць праходзіць пад узмоцненай аховай больш чым 20.000 супрацоўнікаў ізраільскай паліцыі і службаў бясьпекі.
Цягам некалькіх месяцаў у выдавецтве «Янушкевіч» выйдзе раман самай касавай польскай пісьменьніцы Катажыны Бонды «Акулярнік».
Галоўны прыз за найлепшы нацыянальны павільён на 58-й Вэнэцыянскай біенале, якая адкрылася ў суботу, 11 траўня, атрымала Літва.
Міністэрства культуры назвала пераможцу конкурсу на эскіз помніка Якубу Коласа ў Стоўпцах. У ім удзельнічалі 15 праектаў прафэсійных скульптараў і архітэктараў.
Прэзэнтацыя новай мапы ад Радыё Свабода з сэрыі «Беларускі нацыянальны нэкропаль» пра Вайсковыя могілкі адбылася падчас экскурсіі, якую правёў экскурсавод Павал Каралёў.
У кінатэатры «Мір» з 10 па 17 траўня пройдзе пяты кінафэстываль «Паўночнае зьзяньне», на якім пакажуць 18 гульнявых і дакумэнтальных фільмаў з краінаў Паўночнай Эўропы і Балтыі. У сямі кароткіх пунктах мы раскажам, чаму варта схадзіць.
Акцыя звалася «Несьмяротны Грут» у гонар супэргероя з коміксаў Marvel.
Сьмяюся і плачу, плачу і сьмяюся, калі чытаю гэты допіс у «Нашу Ніву»...
«Перамога над нацызмам 74 гады таму — гэта не падстава вадзіць паўбіраныя „палкінесьмяротных“ па ўсім сьвеце! Мы дыстанцыяваліся ад крамлёўскага „победобесия“».
Кніга нашага рэдакцыйнага калегі Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР», выдадзеная летась у сэрыі «Бібліятэка Свабоды», апынулася сярод 11 кнігаў, якія згадваліся найчасьцей сябрамі журы прэміі «Кніга году».
Гісторыю Вайсковых могілак і пахаваных на іх людзей раскажа экскурсавод Павал Каралёў, сакратар грамадзкай назіральнай камісіі аховы помнікаў пры Мінкульце.
Басьнійска-харвацкі пісьменьнік Міленка Ергавіч у канцы красавіка наведаў Менск, дзе адбылася прэзэнтацыя перакладу на беларускую мову ягонага раману "Арэхавы палац". Пісьменьнік дзеліцца сваімі ўражаньнямі.
Унікальная традыцыя памінаньня продкаў захавалася ў вёсцы Высокае на Магілёўшчыне. Там на Радаўніцу магілы пакрываюць абрусамі і накрываюць бяседны стол. Празь некалькі кілямэтраў тут ужо пачынаецца зона адсяленьня.
Юры — беларуская нацыянальная форма грэцкага імя Георгі. «Георгіеўская стужка» ня мае дачыненьня да сьвятога Георгія. А ці ёсьць і як выглядае Юраўская стужка? Адказ нечаканы. Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам.
«Беларускі нацыянальны нэкропаль» — праект мае на мэце пашырыць веды пра памерлых беларускіх культурных і грамадзкіх дзеячоў і ўшанаваць іх памяць. У яго межах Свабода выдае мапы-схемы менскіх могілак з пазначэньнем месцаў пахаваньняў. Усе мапы даступныя ў электронным і папяровым выглядзе.
Андрэй Бурдзянкоў прадаў кватэру, каб зьбіраць і публікаваць на сваім сайце graves.bу зьвесткі пра магілы беларусаў: «Таму што мне гэта неверагодна цікава».
Cпрадвеку ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну ладзілі ўнікальны веснавы абрад «Юр’еўскі карагод». Традыцыя захавалася да нашых дзён і прэтэндуе на статус помніка нематэрыяльных каштоўнасьцяў міжнароднага значэньня.
Больш за 40 гадоў шавец з Магілёва Марат Раскін зьбірае вінілавыя кружэлкі. Падлеткам ён захапіўся «заходняй рок-музыкай». Гэтае хобі стала для яго «ўнутранай эміграцыяй» ад савецкага жыцьця, поўнага забарон і абмежаваньняў.
Шостага траўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэньня Паўлюка Труса — аднаго з самых папулярных беларускіх паэтаў другой паловы 20-х гг.
У 2018 годзе ў Беларусі было выпушчана 9,7 тысяч кніг і брашур агульным накладам 25,6 мільёна асобнікаў. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Белстата, прысьвечаным Дню друку, які адзначаецца ў Беларусі 5 траўня, паведамляе БелаПАН.
Рэжысэрка Каця Аверкава пераехала зь Менску ў вёску Белая Царква сем гадоў таму. Ужо трэцi год яна разам з камандай арганізуюць фэстываль SPRAVA i ствараюць інтэрактыўны гід па Чарэі з удзелам мясцовых жыхароў. Як зрабіць са звычайнай арт-вёску — у рэпартажы Свабоды.
5 траўня спаўняецца 200 гадоў Станіславу Манюшку — аднаму з самых славутых беларускіх кампазытараў. Гэтая падзея ўключаная ў сьпіс памятных датаў UNESCO.
Максім Швед настолькі захапіўся квадрацікамі замаляваных камунальнымі службамі графіці, што нават зьняў пра гэта дакумэнтальны фільм «Чыстае мастацтва», які ўлетку прэзэнтуюць на Кракаўскім кінафэстывалі.
Літва забараніла ўезд расейскаму сьпеваку Грыгорыю Лепсу (Лепсвэрыдзэ), паведамляе канал LRT. Адпаведнае распараджэньне падпісаў міністар унутраных справаў краіны Эймуціс Місюнас на запыт МЗС.
З гісторыі нацыянальнай літаратуры можна скласьці сьпіс творцаў, якія да старасьці мужна змагаліся з рознымі хваробамі, у тым ліку інфэкцыйнымі. Шмат высілкаў і энэргіі на гэтую барацьбу выдаткоўваў і Янка Купала.
Да 10-й гадзіны раніцы ў менскім мэтрапалітэне трансьлююць аўдыёпаведамленьне, у якім пасажырам жадаюць добрага дня па-беларуску.
Цэнтральная выбарчая камісія Казахстану зьняла з выбараў прэзыдэнта былога члена парлямэнту Жуматая Аліева за няведаньне казахскай мовы, паведамляецца на афіцыйным сайце камісіі.
Спэктакль прадставяць акторы Паўночнага тэатру опэры з Пэкіну. Прэм’ера адбудзецца на сцэне Горадзенскага драматычнага тэатра 11 чэрвеня.
2 траўня споўнілася 500 гадоў, як памёр італьянскі мастак Леанарда да Вінчы. На думку многіх дасьледчыкаў, гэта адна з найвялікшых асобаў у гісторыі чалавецтва.
Барак Абама разам з жонкай Мішэль стануць прадусарамі сэрыялу пра пачатковы пэрыяд прэзыдэнцтва Дональда Трампа. Ён будзе зьняты паводле кнігі, у якой фігура Трампа выглядае неадназначна, паведамляе Deutsche Welle.
Што і калі варта паглядзець у мясьцінах, дзе віруе беларускае жыцьцё? Свабода дапаможа зарыентавацца.
У Вялікабрытаніі паставяць опэру пра атручэньне былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі. Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі Grange Park Opera, якая кожны год праводзіць фэст у графстве Сурэй.
Знаходка двойчы зьмяніла ўладальніка. Яна паходзіць з Францыі, дзе ў мясцовасьці Амбуаз пахаваны сусьветнавядомы мастак.
У беларускім пракаце прайшоў баевік «Чорны сабака» па матывах твораў Мікалая Чаргінца з расейскім акторам Уладзімірам Епіфанцавым у галоўнай ролі.
Алесь Чумакоў 15 гадоў адпрацаваў у Мінскэнэрга праграмістам і кінуў працу, каб мець болей часу езьдзіць на гастролі і выступаць з гуртом сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса». Да таго ж ён майструе традыцыйныя беларускія гусьлі і вучыць іншых граць на старадаўнім інструмэнце.
А яшчэ зьявіліся налепкі «Выконвай хуткасны рэжым».
Відэасэрвіс Voka.tv апублікаваў першыя дзьве сэрыі фінальнага сэзону «Гульні тронаў», сусьветная прэмʼера якога адбылася 14 красавіка. Відэасэрвіс зрабіў агучваньне сэрыялу на беларускую мову.
Сёньня ў нас гутарка зь пісьменьніцай Наталкай Бабінай, чалавекам моцна ангажаваным у абуджэньне і пашырэньне ўкраінскай нацыянальнай сьвядомасьці сярод карэнных жыхароў беларускага Заходняга Палесься (Берасьцейшчыны).
У 2019 годзе ў Верхнім горадзе плянуюць правесьці 16 сьвятаў нацыянальных культур, уключна зь беларускім. Поўную афішу сьвяткаваньняў публікуе агенцтва «Минск-Новости».
Рэчыцкі райвыканкам адказаў на пэтыцыю супраць перайменаваньня вуліцы і завулка паэта Адама Міцкевіча ў гонар чэкіста Яўгена Міцкевіча.
Амэрыканскі фільм «Мсьціўцы: Фінал» — чацьвёрты, заключны фільм з сучаснай сэрыі фільмаў пра каманду «мсьціўцаў» — супергерояў сусьвету Marvel — усталяваў сусьветны рэкорд па касавых зборах за першы ўік-энд пракату.
Горадзенскія музыкі прэзэнтавалі кліп на песьню «Калі над лугам бусел праляцеў» увечары 26 красавіка.
У выдавецтве «Кнігазбор» выйшла новая кніга Вінцэся Мудрова «Восень у Вільні». Кніга выдадзеная ў якасьці ўзнагароды аўтару за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця ў 2018 годзе.
Нярэдка даводзіцца чуць меркаваньне, што ў Беларусі падае як колькасьць выдадзеных беларускамоўных кнігаў, так і іх агульны наклад. Ці праўда гэта?
Прапануем чытачам нізку разваг і думак Багушэвіча аб жыцьці грамадзтва, узятых зь яго артыкулаў і прыватных лістоў, а таксама своеасаблівыя «правілы жыцьця» нашага клясыка.
Загрузіць яшчэ