Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядома, як будзе выглядаць помнік Якубу Коласу ў Стоўпцах. ФАТАФАКТ


Якуб Колас

Міністэрства культуры назвала пераможцу конкурсу на найлепшы эскіз помніка Якубу Коласа ў Стоўпцах. У ім удзельнічалі 15 праектаў прафэсійных скульптараў і архітэктараў.

Перамог сумесны праект аўтарскага калектыву скульптараў Івана Міско, Сяргея Логвіна, Уладзімера Піпіна і архітэктараў Уладзімера Архангельскага і Аляксандра Кобрусева.

Праект-пераможца
Праект-пераможца

Вынікі конкурсу падвялі на закрытым пасяджэньні ў музэі Якуба Коласа.

Помнік славутаму песьняру ў Стоўпцах маюць паставіць у сквэры каля школы № 3, на вуліцы Цэнтральнай, але па-за цэнтрам гораду.

Раней пра сваю нязгоду зь месцам усталяваньня помніка выказвала стаўпецкая дэпутатка, старшыня ТБМ Алена Анісім. Дэпутатка сказала, што яна асабіста не зусім згодная зь месцам для помніка.

«У Стоўпцах ёсьць вуліца Якуба Коласа. Мабыць, было б лепей мець манумэнт на гэтай вуліцы. Але тут галоўнае слова за мясцовым кіраўніцтвам. А яно хоча надаць большую значнасьць новаму мікрараёну. Там пабудавалі дзіцячы садок, царкву, паліклініку. Да таго ж мікрараён знаходзіцца на ўезьдзе ў Стоўпцы з боку Менску. Пэўная лёгіка тут таксама ёсьць».

Прыблізны кошт помніка ня можа перавышаць Br200 тыс., вылучаных са сродкаў Стаўпецкага раённага выканаўчага камітэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG