Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Рэчыцы адказалі на пэтыцыю супраць вуліцы ў гонар чэкіста Міцкевіча


Рэчыца, ілюстрацыйнае фота Shutterstock.
Рэчыца, ілюстрацыйнае фота Shutterstock.

Рэчыцкі райвыканкам адказаў на пэтыцыю супраць перайменаваньня вуліцы і завулка паэта Адама Міцкевіча ў гонар чэкіста Яўгена Міцкевіча.

Што адбылося?

Адам Міцкевіч
Адам Міцкевіч

Рэчыцкі раённы савет дэпутатаў 5 красавіка перайменаваў вуліцу і завулак, якія раней насілі імя славутага паэта Адама Міцкевіча, у вуліцу і завулак Яўгена Міцкевіча — савецкага вайсковага дзеяча.

Што адказалі ў райвыканкаме?

У Рэчыцкім раённым Савеце дэпутатаў патлумачылі, што была выпраўлена тэхнічная памылка, зробленая ў 1959 годзе. Аказваецца, у 1959 годзе ў Рэчыцы вуліцу Міцкевіча называлі ў гонар чэкіста, а не паэта, і цяпер выправілі гэтую «памылку». Пры гэтым ужываўся тапонім «вуліца Міцкевіча», а імя чалавека, у гонар якога назвалі вуліцу, не ўдакладнялася.

Падпісаў адказ на пэтыцыю намесьнік старшыні Рэчыцкага райвыканкаму Аляксандар Горбач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG