Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Басовішча» пачало прыём заявак на візы. Будуць Dzieciuki, «Крама», Naviband і Вольскі


Афіша фэстывалю «Басовішча», 2019 год

А яшчэ Re1ikt і Znich. Сёлета будзе трыццаты фэстываль «музыкі маладой Беларусі» пад Беластокам.

Арганізатары музычнага фэстывалю «Басовішча», што пройдзе 19–20 ліпеня ў польскім Гарадку (Gródek), паведамілі пра пачатак прыёму заявак на візы. Усім ахвочым прапануюць запоўніць анкету — маладзейшым за 25 гадоў абяцаюць бясплатны «шэнген», а для старэйшых магчымыя зьніжкі на візы (умовы пазьней агучыць кансулят).

На фэсьце ўжо анансаваныя некалькі хэдлайнэраў: беларускія гурты «Крама», Dzieciuki, Naviband, Re1ikt, Volski і Znich, беластоцкі польскамоўны гурт Kreha.

Хто выступіць у конкурснай частцы, стане вядома 24 траўня: у менскім Berlin Club пройдзе «Адборышча», на якім з васьмі «паўфіналістаў» вызначаць чатыры гурты. Летась пераможцам «Басовішча» стаў гурт SnopSnoŭ, пазалетась — Teleport.

Штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі «Басовішча» рэгулярна праводзіцца Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў на некамэрцыйнай аснове недалёка ад Гарадку на Падляшшы, пачынаючы з 1990 году. У розны час пераможцамі «Басовішча» называліся Akute, :B:N:, IQ48, Mauzer, Naviband, Zet, Znich і іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG